Тэма паседжання — «Цана кампрамісу». Мадэратарам запрошаны літаратуразнавец Аляксандр Фядута. Раней гасцямі «Інтэлектуальнага клуба» былі перакладчыца, паэт і тэолаг Вольга Седакова, пісьменнікі Уладзімір Сарокін, Людміла Уліцкая, Рута Ванагайце, рэжысёр Аляксандр Сакураў, палітолаг Станіслаў Бялкоўскі, дакументаліст і фатограф Ян Арт’юс Бертран ды іншыя.
Паседжанне адбудзецца а 19:00. Каб зарэгістравацца, неабходна даслаць імя і фамілію на эл. адрас alexievich.club@gmail.
26 сакавіка ў Амбасадзе Літоўскай Рэспублікі ў Мінску адбудзецца чарговае паседжанне Інтэлектульнага клуба нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч. У паседжанні прымуць удзел пісьменнік і дацэнт Акадэмічнага дэпартамента гуманітарных навук і мастацтваў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) Віктар Марціновіч і пісьменнік Альгерд Бахарэвіч.