Развіццё культурнай спадчыны

Рэгістрацыя на праграму Асаблівасці Кар’ера Патрабаванні Кантакты Ёсць пытанні?
Рэгістрацыя на праграму

Культурная спадчына — гэта не проста старыя камяні або фальклор. Спадчына — гэта сэнсы, якія ствараюцца сёння

Магістарская праграма “Развіццё культурнай спадчыны” рыхтуе высокакваліфікаваных спецыялістаў у галіне гуманітарных навук, здольных раскрываць патэнцыял культурнай спадчыны і садзейнічаць сацыяльным пераўтварэнням у Еўропе і за яе межамі.

Калі вас цікавяць гэтыя пытанні, наша магістарская праграма — выдатнае месца, каб разабрацца з імі. Для гэтага ў нас ёсць супольнасць аднадумцаў, прызнаныя міжнародныя даследчыкі і эксперты, разнастайная сетка акадэмічных і інстытуцыйных партнёраў.

Наша праграма — гэта своеасаблівая лабараторыя даследаванняў і праектаў. Музеі, архітэктура, народныя традыцыі, канфлікты памяці і ідэнтычнасці, а таксама нядаўна ўсвядомленыя культурныя каштоўнасці сустракаюцца тут з сучасным мастацтвам, лічбавымі трансфармацыямі, сацыяльнымі тэхналогіямі і нават праблемамі вайны і міру. Кожны магістрант прыўносіць цікавую для яго/яе праблематыку, і ўсе разам мы шукаем ключ да яе глыбокага разумення і эфектыўнага рашэння. Апроч даследаванняў, усе магістранты рэалізуюць уласныя практычныя праекты.

Еўрапейскі дыплом
Кар’ерны рост
Прафесійны ангельскі
Гнуткі навучальны план
Акадэмічная падтрымка
Візавая падтрымка

Асаблівасці праграмы

Акадэмічная ступень:
Магістр гуманітарных навук

Мова навучання: ангельская

Нацыянальны код адукацыйнай праграмы: 6211NX065

Форма навучання: пастаянная (вочная) форма (HR), змешаны фармат

Працягласць: 1,5 гады (3 семестра)

Пачатак навучання: 1 кастрычніка 2026 г.

Кошт навучання (за семестр):
1570 еўра для грамадзян і рэзідэнтаў Беларусі,
2120 еўра для замежных студэнтаў.

Стыпендыі ды гранты: магчымасць 100% пакрыцця навучання. Больш інфармацыі па спасылцы.

Прыём дакументаў:
з 7 красавіка па 9 жніўня 2026 г.

Кар’ерныя перспектывы

Выпускнікі праграмы запатрабаваны ў музейнай, даследчай і культурна-крэатыўнай сферах, у міжнародных і лакальных арганізацыях, якія рэалізуюць культурныя праекты і ініцыятывы

Чаму варта абраць гэтую праграму?

  • Новае бачанне культурнай спадчыны — развіццё кампетэнцый, якія дазваляюць раскрыць змястоўны і сацыяльна-эканамічны патэнцыял культурнай спадчыны.
  • Практычная арыентацыя — праграма арыентавана на рэальныя праекты, забяспечваючы практычныя навыкі для паспяховай прафесійнай дзейнасці ў дзяржаўных, прыватных і міжнародных структурах.
  • Гнуткасць фармату навучання — рэгулярныя заняткі ў вячэрні час і анлайн-модулі для камфортнага сумяшчэння з працай.
  • Вопыт у культурных сталіцах Еўропы — непасрэднае вывучэнне і аналіз падыходаў да развіцця спадчыны ў еўрапейскіх культурных цэнтрах.
  • Эксперыментальная праектная лабараторыя — сумяшчэнне даследаванняў і практыкі, рэалізацыя ўласных творчых і прадпрымальніцкіх праектаў.
  • Міжнароднае акадэмічнае асяроддзе — навучанне і праца ў атмасферы, якая адпавядае высокім еўрапейскім стандартам.
  • Магчымасць удзелу ў праграмах міжнароднага абмену — праграма адкрывае доступ да міжнародных курсаў і ўдзелу ў акадэмічных абменах (Erasmus+, DAAD, Bard College Network), лекцый выкладчыкаў і экспертаў з вядучых універсітэтаў Еўропы і ЗША.

 

Пасля завяршэння праграмы выпускнікі могуць працаваць:

  • Куратарамі — арганізацыя і суправаджэнне выставачных і культурных праектаў у музеях, галерэях і культурных цэнтрах.
  • Даследчыкамі і аўтарамі навуковага і навукова-папулярнага кантэнту — правядзенне даследаванняў, падрыхтоўка публікацый і прэзентацый у галіне культуры і спадчыны.
  • Незалежнымі экспертамі-кансультантамі — ацэнка культурных праектаў, кансультаванне па пытаннях іх рэалізацыі і развіцця.
  • Мэнэджарамі культурных стартапаў — стварэнне і кіраўніцтва ўласнымі прадпрымальніцкімі праектамі ў сферы культуры.
  • Экскурсаводамі і гідамі-перакладчыкамі — рэалізацыя культурных і турыстычных праграм.
  • PR і SMM-мэнэджарамі — прасоўванне культурных і крэатыўных праектаў у сацыяльных сетках і медыяасяроддзі.
  • Акадэмічная кар’ера — магчымасць атрымаць дактарантуру (PhD), праводзіць даследаванні ў галіне міжнароднай спадчыны ў вядучых універсітэтах.

Патрабаванні да абітурыентаў

Залічэнне на магістарскія праграмы праводзіцца без уступных іспытаў, на падставе матывацыйнай гутаркі і пацверджання ўзроўню англійскай мовы (B2 або вышэй)

Паступленне на магістарскія праграмы адбываецца без уступных іспытаў, на падставе матывацыйнай гутаркі і пацвярджэння валодання англійскай мовай на ўзроўні B2 або вышэй.

Калі вы не ведаеце, з чаго пачаць, азнаёмцеся з пакрокавай інструкцыяй па паступленні ў магістратуру ЕГУ.

Кантакты

Грамадская ўстанова «Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт»
Savičiaus g. 17, Vilnius, 01126 Vilniaus m. sav.

Email:

curator.heritage@ehu.lt
dep.humanities-arts@ehu.lt
consult@ehu.lt