Цэнтр каардынуе працэсы стратэгічнага планавання, камунікацыі, маркетынгу і праектнай дзейнасці ўніверсітэта, спрыяючы ўстойліваму развіццю ўніверсітэта і рэалізацыі інстытуцыйных мэтаў. Дзейнасць Цэнтра ўключае падрыхтоўку стратэгічных дакументаў і планаў дзейнасці, маніторынг іх выканання і аналіз вынікаў. Таксама складаюцца істытуцыянальныя і спецыялізаваныя справаздачы.
Важным напрамкам дзейнасці Цэнтра з’яўляецца фарміраванне камунікацыі і публічнага іміджу ўніверсітэта. Цэнтр арганізуе ўнутраныя і знешнія камунікацыі, каардынуе распаўсюджванне інфармацыі аб дзейнасці, ініцыятывах і дасягненнях універсітэта, падтрымлівае сувязі са СМІ і забяспечвае паслядоўнае пазіцыянаванне ўніверсітэта ў публічнай прасторы. Ён таксама ўдзельнічае ў рэалізацыі маркетынгавай стратэгіі, арганізацыі рэкламных кампаній, маркетынгавых даследаванняў і мерапрыемстваў па прыцягненні студэнтаў.