Міжнароднае права і даследаванні бяспекі

Рэгістрацыя на праграму Асаблівасці Кар'ера Патрабаванні Кантакты Ёсць пытанні?
Рэгістрацыя на праграму

Праграма «Міжнароднае права і даследаванні бяспекі» заклікана даць старт вашай кар'еры і падрыхтаваць вас да таго, каб стаць высокакваліфікаваным юрыстам у сферы глабальнай бяспекі і права, якая дынамічна развіваецца.

Магістарская праграма “Міжнароднае права і даследаванні бяспекі” накіравана на падрыхтоўку юрыстаў, якія спецыялізуюцца на мірным вырашэнні міжнародных спрэчак, забеспячэнні бяспекі міждзяржаўных сувязей прававымі сродкамі, а таксама на вывучэнні пытанняў сацыяльнай адказнасці і ўстойлівага развіцця дзяржаў і міжнароднай супольнасці.

Выпускнікі праграмы прадэманструюць прыхільнасць каштоўнасцям заходняй прававой традыцыі, здольнасць укараняць прынцыпы дэмакратыі і вяршэнства права легітымнымі спосабамі і сродкамі, а таксама гатоўнасць прасоўваць ідэалы міру і бяспекі з выкарыстаннем міжнародна-прававога інструментарыя.

Еўрапейскі дыплом
Кар'ерны рост
Прафесійны ангельскі
Гнуткі навучальны план
Акадэмічная падтрымка
Візавая падтрымка

Асаблівасці праграмы

Акадэмічная ступень: магістр права

Мова навучання: ангельская мова

Нацыянальны код адукацыйнай праграмы: 6211KX030

Форма навучання: пастаянная сесійная (завочная)

Пачатак навучання: 1 кастрычніка, 2026 г. (восеньскі семестр)

Кошт навучання (за семестр): 1570 еўра для грамадзян і рэзідэнтаў Беларусі, 2120 еўра для замежных студэнтаў.
Стыпендыі: магчыма 100% скідка на навучанне. Больш падрабязна па спасылцы.
Прыём заявак: з 7 красавіка па 9 жніўня 2026 года.

Кар’ерныя перспектывы

Праграма “Міжнароднае права і даследаванні бяспекі” адкрывае перад выпускнікамі шырокія кар’ерныя перспектывы ў галіне міжнароднага права і бяспекі, дазваляючы эфектыўна працаваць у міжнародных арганізацыях, дзяржаўных установах, юрыдычных фірмах і няўрадавых арганізацыях, вырашаючы складаныя задачы глабальнай бяспекі, дыпламатыі і міжнароднага прававога супрацоўніцтва.

Выпускнікі праграмы могуць працаваць на такіх пазіцыях, як:

  • Юрыдычны кансультант — кансультаванне ўрадаў, юрыдычных фірмаў або міжнародных арганізацый па пытаннях міжнароднага права і бяспекі.
  • Праца ў дзяржаўным сектары — праца ў міністэрствах, дзяржаўных агенцтвах або дыпламатычных прадстаўніцтвах у сферах дыпламатыі, бяспекі і ўстойлівага развіцця.
  • Кансалтынгавыя паслугі — прадастаўленне кансультацый у юрыдычных фірмах, якія спецыялізуюцца на міжнародным і праве бяспекі.
  • Акадэмічная кар’ера — магчымасць працягнуць навучанне ў дактарантуры (PhD) па напрамку права, вядзенне даследаванняў у міжнароднай прававой сферы.

Патрабаванні да кандыдатаў

Залічэнне на магістарскія праграмы праводзіцца без уступных экзаменаў, на падставе матывацыйнага субяседавання і пацвярджэння ўзроўню англійскай мовы (B2 або вышэй).

Таксама кандыдаты павінны адпавядаць хаця б аднаму з наступных акадэмічных крытэрыяў:

  • Ступень бакалаўра права;
  • Ступень бакалаўра або магістра ў іншых галінах з дадатковай юрыдычнай адукацыяй універсітэцкага ўзроўню (не менш за 60 крэдытаў ECTS);
  • Ступень бакалаўра або магістра ў іншых галінах з мінімум 3-гадовым досведам працы ў юрыдычнай сферы (патрабуецца дадатковая юрыдычная адукацыя мінімум на 15 крэдытаў ECTS);
  • Дыплом аб вышэйшай юрыдычнай адукацыі з дадатковымі курсамі па юрыдычных дысцыплінах (не менш за 60 крэдытаў ECTS).

Юрыдычны досвед кандыдатаў ацэньваецца згодна з унутранымі правіламі ўніверсітэта. Абітурыенты без профільнай адукацыі могуць прайсці дадатковае навучанне па індывідуальным плане.

📢 Кансультацыі па паступленні

Як
паступіць
у ЕГУ?Інструкцыя
Падаць
анлайн-
анкетуда 24 жніўня
📩 Напішыце нам: consult@ehu.lt
📞 Патэлефануйце, напішыце ў Viber, Telegram, WhatsApp: +370 (644) 96 317
️🏛️ Сачыце за навінамі праграмы і Універсітэта ў Instagram: @edueurope_lt

Кантакты Дэпартамента сацыяльных навук