Станьце майстрам у кіраванні зменамі і развіцці дэмакратыі!
Магістарская праграма «Публічная палітыка і палітычная камунікацыя» створана для тых, хто імкнецца ўплываць на працэсы прыняцця рашэнняў, развіваць грамадзянскую супольнасць і эфектыўна ўзаемадзейнічаць з дзяржаўнымі і міжнароднымі структурамі.
Гэтая праграма ўзброіць вас ведамі і навыкамі, неабходнымі для дасягнення пастаўленых мэт. Яна аб’ядноўвае вывучэнне працэсаў фарміравання дзяржаўнай палітыкі і інструментаў палітычнай камунікацыі, дазваляючы аналізаваць сучасныя выклікі, распрацоўваць стратэгіі на ўсіх узроўнях кіравання — ад мясцовага да глабальнага — і выкарыстоўваць найлепшыя практыкі для іх рэалізацыі:
- Актуальнасць зместу — фокус на актуальныя выклікі грамадства, эфектыўныя інструменты палітычнай камунікацыі ў сеткавым грамадстве, кіраванне ў публічным сектары і інтэграцыйныя працэсы ў Еўропе.
- Высокакваліфікаваны прафесарска-выкладчыцкі склад – інтэрнацыянальны калектыў выкладчыкаў складаюць найлепшыя навукоўцы, даследчыкі і спецыялісты ў сферы аналізу публічнай палітыкі, палітычнай камунікацыі і развіцця дэмакратыі.
- Гнуткасць фармату навучання — рэгулярныя заняткі ў вячэрні час і онлайн-модулі для камфортнага сумяшчэння з працай.
- Практычная накіраванасць — магчымасць рэалізацыі ўласных аналітычных і даследчых праектаў, а таксама праходжанне стажыровак у міжнародных і рэгіянальных арганізацыях.
- Міжнародныя перспектывы — праграма адкрывае доступ да міжнародных курсаў і ўдзелу ў акадэмічных абменах (Erasmus+), лекцыях выкладчыкаў і экспертаў з вядучых універсітэтаў Еўропы і ЗША.
- Індывідуальны акадэмічны адвайзінг — персанальная падтрымка на ўсіх этапах навучання.
Асаблівасці праграмы
Акадэмічная ступень: Mагістр сацыяльных навук
Мова навучання: англійская
Нацыянальны код адукацыйнай праграмы: 6211JX103
Форма навучання: пастаянная сесійная (завочная) форма (LR)
Працягласць: 1,5 гады (3 семестры)
Пачатак навучання:
1 кастрычніка 2026 г. (восеньскі паток)
Кошт навучання (за семестр):
1570 еўра для грамадзян і рэзідэнтаў Беларусі,
2120 еўра для замежных студэнтаў
Стыпендыі і гранты: магчымасць 100% пакрыцця навучання. Больш інфармацыі па спасылцы.
Прыём заявак: з 7 красавіка па 9 жніўня 2026 г.
Кар’ерныя перспектывы
Выпускнікі праграмы «Публічная палітыка і палітычная камунікацыя» запатрабаваны ў органах дзяржаўнага кіравання, міжнародных арганізацыях, аналітычных цэнтрах, няўрадавых арганізацыях, камунікацыйных агенцтвах і СМІ.
Пасля завяршэння праграмы выпускнікі могуць працаваць:
- спецыялістамі і аналітыкамі ў сферы публічнай палітыкі — аналізаваць і суправаджаць працэсы прыняцця рашэнняў;
- кансультантамі і экспертамі — распрацоўваць рэкамендацыі для органаў улады і арганізацый;
- спецыялістамі па камунікацыі і сувязях з грамадскасцю — выбудоўваць камунікацыю паміж дзяржавай, грамадствам і зацікаўленымі бакамі;
- супрацоўнікамі міжнародных і няўрадавых арганізацый — удзельнічаць у праектах па развіцці дэмакратыі, правоў чалавека і ўстойлівага развіцця;
- праектнымі мэнэджэрамі ў публічным сектары — кіраваць праграмамі і ініцыятывамі;
- даследчыкамі і аналітыкамі — працаваць у нацыянальных і міжнародных даследчых цэнтрах;
- у акадэмічнай сферы — працягнуць навучанне ў дактарантуры (PhD) ва ўніверсітэтах Еўропы і іншых краін.
Патрабаванні да абітурыентаў
Залічэнне на магістарскія праграмы праводзіцца без уступных экзаменаў, на падставе матывацыйнага сумоўя і пацверджання ўзроўню англійскай мовы (B2 або вышэй).
Залічэнне на магістарскія праграмы праводзіцца без уступных экзаменаў, на падставе матывацыйнага сумоўя і пацверджання ўзроўню англійскай мовы (B2 або вышэй).