Магістратура

Магістарскія праграмы ЕГУ рыхтуюць спецыялістаў у сферах права, паліталогіі, гісторыі, культурнай спадчыны, культурных і гендарных даследаванняў. У рамках магістарскіх праграм ЕГУ праводзіцца спецыялізаванае навучанне, практычнае навучанне і навуковая праца.

Выпускнікі магістарскіх праграм ЕГУ могуць працягнуць адукацыю ў дактарантуры еўрапейскіх універсітэтаў.

Для атрымання магістарскага дыплома неабходна залічыць ад 90 да 120 крэдытаў (навучальных адзінак), што звычайна займае ад 1,5 да 2 гадоў навучання.

Асноўныя мовы выкладання — беларуская ці руская. Некаторыя курсы і практычныя заняткі праводзяцца таксама на англійскай мове. Колькасць студэнтаў у навучальных групах магістратуры звычайна складае каля 15-20 чалавек. Фармат навучання — сталы сесійны з рэгулярнымі кантактнымі анлайн-заняткамі.