Усеагульны сход саўладальнікаў з’яўляецца вышэйшым органам кіравання ўніверсітэтам. Усеагульны сход саўладальнікаў прымае рашэнні ў галіне фінансавай палітыкі і кіравання ўніверсітэтам. У працы Схода ўдзельнічаюць арганізацыі, якія спрыялі ўзнаўленню дзейнасці ЕГУ ў Вільні пасля яго закрыцця ў Мінску. У склад Усеагульнага сходу саўладальнікаў уваходзяць: Цэнтр даследванняў Усходняй Еўропы (Літва), Фонд імя Конрада Адэнаўэра (Германія), Стакгольмкая школа эканомікі (Швэцыя), Фонды «Адкрытае грамадства» (ЗША), прадстаўленыя праз Фонд DDF (Ліхтэнштэйн) і Фонд Еўразія (ЗША).
Непасрэдна ў працы Схода прымаюць удзел:
Старшыня Хортан Бібі-Сэнтэр
Прадстаўнік, былы Прэзідэнт Фонда «Еўразія»
Андэрс Олафсгард
Прадстаўнік Стакгольмскай школы эканомікі
Габрыэле Бауманн (прадстаўляе Фонд імя Конрада Адэнаўэра)
Кіраўнік беларускага бюро Фонду імя Конрада Адэнаўэра
Аіста Бертулітэ-Жыкевічэне
Дырэктар Дэпартамента развіцця супрацоўніцтва Міністэрства замежных спраў Літоўскай Рэспублікі, прадстаўніца Цэнтра геапалітыкі і даследаванняў бяспекі