Новы вэбінар адбудзецца 18 сакавіка а 16:00 па літоўскім часе. Віка Біран, якая пачынае вучобу ва ўніверсітэце Вядрына (Франкфурт-на-Одэры) і цікавіцца анархісцкай антрапалогіяй, аўтафікшанам, мультіпатэнцыяльнасцю і пісьменніца, ЛГБТК-актывістка Наста Манцэвіч выступяць па тэме «MAKEOUT — праект пра гендар, сэксуальнасць і асаблівасці іх праяваў у Беларусі».
MAKEOUT — беларускі фемінісцкі антыдыскрымінацыйны праект пра гендар і сэксуальнасць, накіраваны на павелічэнне бачнасці і ўсвядомленасці, а таксама на ўзмацненне ЛГБТК ды іншых уразлівых групаў, якія сутыкаюцца з дыскрымінацыяй па прыкмеце сэксуальнай і гендарнай ідэнтычнасці.
«Мы не побач, мы тут» — так пісалі пра тое, чым займаўся MAKEOUT у далёкім 2014 годзе. З чаго пачынаўся праект і як развіваецца ў цяперашні час? Што змянілася за 7 гадоў? Пра гэта распавядуць Віка Біран і Наста Манцэвіч, сузаснавальніцы праекта MAKEOUT.
Важна! Вэбінар адбудзецца 18 сакавіка а 16:00 па літоўскім часе. Рэгістрацыя ў Zoom па спасылцы.
Наступны вэбiнар новага сезона адбудзецца 4 сакавіка а 17:00 па літоўскім часе. Гэтым разам дактарант гісторыі Інстытута еўрапейскага ўніверсітэта (EUI, Фларэнцыя, Італія) Уладзімір Валодзін выступіць па тэме «Гомасэксуальнасць у БССР 1920-х гадоў на старонках кнігі Аляксандра Гужалоўскага і ў крыніцах».
Па словах У. Валодзіна: «Сучасная беларуская гістарыяграфія надзвычай рэдка абмяркоўвае пытанні сэксуальнасці. Усе кнігі па гісторыі сэксуальнасці, выдадзеныя за гады незалежнасці, можна пералічыць па пальцах. Адной з гэтых кніг з’яўляецца „Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі“ Аляксандра Гужалоўскага. На старонках гэтай кнігі знайшлося месца ў тым ліку і для рэпрэзентацыі аднаполага жадання і гендарнай неадназначнасці. Агульнатэарэтычныя пасылкі кнігі Гужалоўскага ўжо былі падрабязна разабраныя ў вялікай рэцэнзіі Алены Гапавай і Альміры Усманавай (Arche, 2018, №3). Але варта асобна разабраць і тое, як аўтар кнігі абыходзіцца з крыніцамі. Карыстаючыся спасылкамі Гужалоўскага на архівы і друкаваныя крыніцы, я перачытаў тыя з іх, якія маюць дачыненне да негетэранарматыўных людзей. Выявілася, што Гужалоўскі не толькі надзвычай вольна інтэрпрэтуе свае крыніцы, але і часта скажае іх, каб дапасаваць да сваёй інтэрпрэтацыі. Самі па сабе знойдзеныя Гужалоўскім крыніцы дастаткова цікавыя і дазваляюць праліць святло на сэксуальна-гендарнае дысідэнцтва ў Беларусі 1920-х гадоў і яго адлюстраванне ў архівах».
Важна! Вэбінар адбудзецца 4 сакавіка а 17:00 па літоўскім часе. Рэгістрацыя ў Zoom па спасылцы.
Падчас вэбінару вы даведаецеся:
- Чаму сучасная беларуская гістарыяграфія надзвычай рэдка абмяркоўвае пытанні сэксуальнасці;
- Як аднаполае жаданне і гендарная неадназначнасць рэпрэзэнтуюцца ў кнізе «Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі»;
- Як праліць святло на сэксуальна-гендарнае дысідэнцтва ў Беларусі 1920-х гадоў.
Трэцi вэбiнар новага сезона адбудзецца 17 снежня. Гэтым разам выкладчык Дэпартамента сацыяльных навук і каардынатар Цэнтра гендарных даследаванняў ЕГУ д-р Уладзіслаў Іваноў выступіць па тэме «Аб карыснасці і неабходнасці гендару ў палітычнай навуцы».
«Тэма актуальная і разбівае стэрэатып аб кансерватызме заходняй палітычнай навукі, якая здаўна ўключыла ў свае поле гендарную тэму, гендарны падыход. У палітычнай навуцы гендар стаўся акадэмічнай катэгорыяй, у заходніх унівэрсытэтах чытаюцца спэцкурсы “Гендар і палітыка”, “Гендарная палітычная навука”».
Важна! Вэбінар адбудзецца 17 снежня а 17:00 (па віленскім часе). Рэгістрацыя ў Zoom па спасылцы.
Падчас вэбінару вы даведаецеся:
- Што дзякуючы гендарнай прызме ў палітычнай навуцы адбыліся важныя зварушэнні ў даследаванні такіх тэмаў, як дэмакратыя (крытыка асноваў дэмакратыі, г.зв. тэорыя «дэмакратычнага дэфіцыту»), палітычныя ідэалогіі, электаральныя паводзіны, палітычнае лідарства, нацыябудаванне, сацыяльная палітыка Дзяржавы і пад.
- Ці гендарны і фэмінісцкі падыходы — гэта адное і тое ж?
- Чаму французская палітычная навука здаўна смела абапіраецца на фэмiнісцкі аналіз палітычнага, прапанаваны даследніцай Ф. Кален, а ў Беларусі паліталогія дасюль баіцца гендару?
На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе атрымаць адказы падчас вэбінару.
Сачыце за навінамі ў сац. сетках: