ЕГУ запрашае адзначыць Дзень Скарыны ў Вільні

20 лістапада 2026 года Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ) сумесна з Віленскім гарадскім клубам «Сябрына» і Гімназіяй імя Францыска Скарыны правядзе шэраг памятных мерапрыемстваў, прысвечаных Францыску Скарыну — выбітнаму гуманісту, лекару, асветніку і першадрукару Усходняй Еўропы.

Дзень Скарыны прысвечаны інтэлектуальнай і культурнай спадчыне адной з найбольш значных постацяў у гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. У 1522 годзе Францыск Скарына зрабіў важны ўнёсак у гісторыю кнігадрукавання ў Вільні, выдаўшы «Малую падарожную кніжку», якая лічыцца першай друкаванай кнігай у Вялікім Княстве Літоўскім.

Праграма памятных мерапрыемстваў аб’яднае прадстаўнікоў акадэмічнай і культурнай супольнасцяў, студэнтаў і запрошаных гасцей, каб разам асэнсаваць уклад Скарыны ў развіццё асветы, кнігадрукавання і агульнай культурнай спадчыны рэгіёна.

Святкаванне распачнецца аб 11:00 каля мемарыяльнай дошкі Францыску Скарыну на Ратушнай плошчы ў Вільні, дзе ўдзельнікі ўшануюць памяць першадрукара ўскладаннем кветак. Таксама выступяць музыкі.

Аб 11:45 праграма працягнецца наведваннем Віленскага ўніверсітэта, падчас якога ўдзельнікі змогуць пазнаёміцца з «Апосталам» (1525) — апошняй кнігай, надрукаванай Францыскам Скарынам.

А 13:00 у бібліятэцы ЕГУ адбудзецца адкрыццё кніжнай выставы, прысвечанай Францыску Скарыну, яго дасягненням і значнаму ўнёску ў гісторыю еўрапейскай інтэлектуальнай культуры.

Завяршальнай часткай праграмы стане ўрачыстая акадэмія, якая распачнецца а 13:30 у Зале Скарыны Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта.

З уступнымі словамі перад удзельнікамі мерапрыемства выступяць рэктар ЕГУ, доктар Вілюс Шадаўскас, і доктар Сцяпан Стурэйка, кіраўнік праграмы «Еўрапейская спадчына і крэатыўны турызм».

У межах урачыстай акадэміі адбудзецца панэльная дыскусія, у якой возьмуць удзел:

  • Доктар Сцяпан Захаркевіч (Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт)
  • Доктар Георгій Рой (Экзархат Канстанцінопальскага патрыярхату)
  • Доктар Павел Лаўрынец (Віленскі ўніверсітэт)
  • Доктар Надзея Марозава (Інстытут літоўскай мовы)

Вядучы мерапрыемства — дацэнт Сяргей Харэўскі.

Правядзеннем Дня Скарыны ЕГУ пацвярджае сваю прыхільнасць захаванню гістарычнай памяці, развіццю гуманітарных навук і ўмацаванню дыялогу паміж акадэмічнымі, культурнымі і нацыянальнымі супольнасцямі.

Праграма мерапрыемства | 20 лістапада 2026 года

11:00 — Памятная сустрэча каля мемарыяльнай дошкі Францыску Скарыну на Ратушнай плошчы ў Вільні.

11:45 — Наведванне Віленскага ўніверсітэта: знаёмства з «Апосталам» (1525).

13:00 — Адкрыццё кніжнай выставы, прысвечанай Францыску Скарыну, у бібліятэцы ЕГУ.

13:30 — Урачыстая акадэмія ў Зале Скарыны Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта.

Назад