Еўрапейскі гуманітарны універсітэт запрашае вас 29 мая на Дзень кар’еры

Еўрапейскі гуманітарны універсітэт запрашае вас 29 мая на Дзень кар’еры.
Мерапрыемства аб’яднае студэнтаў, выпускнікоў, партнёраў і гасцей універсітэта, ствараючы прастору для прафесійнай камунікацыі, абмену досведам і знаёмства з кар’ернымі магчымасцямі.

У праграме мерапрыемства:
– прэзентацыі арганізацый і працадаўцаў
– лекцыі пра кар’еру і рынак працы
– выступленні прадстаўнікоў кампаній
– mock interview
– нетворкінг і прафесійныя зносіны

Дзень кар’еры стане магчымасцю для ўдзельнікаў пазнаёміцца з працадаўцамі і ініцыятывамі партнёраў ЕГУ, даведацца больш пра кар’ерныя магчымасці і стажыроўкі, а таксама наладзіць новыя прафесійныя кантакты.

Мерапрыемства адкрытае для студэнтаў, выпускнікоў, партнёраў і гасцей ЕГУ.

📍 Месца правядзення: аўдыторыя 217, Savanorių pr. 28, Vilnius
🕛 Час: 29 мая, 12:00–17:00

Зарэгістравацца можна па спасылцы: https://forms.gle/ek1vMZappRR3GE4y9

Назад