Мерапрыемства праходзіць у межах ініцыятывы «Дні культур краін у ЕГУ», распачатай па ініцыятыве рэктара ЕГУ д-ра Вілюса Шадаўскаса. Мэта ініцыятывы — умацаванне дыялогу паміж універсітэцкай супольнасцю і дыпламатычнымі ды культурнымі інстытуцыямі, якія дзейнічаюць у Літве, а таксама знаёмства студэнтаў з культурай, акадэмічнымі традыцыямі і магчымасцямі розных краін.
Тэма мерапрыемства — «Sweden beyond IKEA and Karlsson: get to know the neighbours on the other side of the Baltic Sea». Удзельнікі змогуць паглядзець на Швецыю шырэй за звыклыя стэрэатыпы і пазнаёміцца з культурай краіны, акадэмічным асяроддзем і асаблівасцямі студэнцкага жыцця.
Падчас нефармальнай сустрэчы з прадстаўнікамі Пасольства Швецыі будзе ісці размова пра магчымасці навучання і жыццё ў Швецыі. Удзельнікі таксама змогуць далучыцца да традыцыйнай шведскай fika — утульнай кававай паўзы з пачастункамі і размовамі, якая з’яўляецца важнай часткай шведскай культуры.
27 мая 2026 г.
15:30
аўдыторыя 110, вул. Савічяус 17
Мерапрыемства арганізуецца ў супрацоўніцтве з Пасольствам Каралеўства Швецыя ў Літве.
Мерапрыемства прызначана для супольнасці ЕГУ.
Абавязковая папярэдняя рэгістрацыя па спасылцы.
Мерапрыемства пройдзе на англійскай мове.
