Як і навошта распавядаць пра сваю практыку: партфоліа, магчымасці і мова

Запрашаем студэнтаў, выпускнікоў і супольнасць ЕГУ з творчых і культурных напрамкаў, якія ўжо маюць уласную практыку і знаходзяцца ў пошуку далейшага прафесійнага развіцця, на лекцыю і воркшоп ад Вольгі Кліп.

Фармат: лекцыя + інтэрактыўны воркшоп (3 гадзіны), афлайн
Дата і час: 30 красавіка, чацвер, 16:00–19:00
Месца: Savanorių pr. 28, аўд. 217, Вільнюс
Мова: руская

Лекцыйная частка будзе прысвечана таму, як уладкавана сучасная арт-індустрыя, ролі партфоліа не толькі як фармальнага патрабавання, але як інструмента пазіцыянавання і прасоўвання ў творчай кар’еры. Будзе карысна тым, хто плануе падавацца на рэзідэнцыі, выставы, інстытуцыйныя праекты і гранты.

Для каго:
студэнты і практыкі ў сферах мастацтва, дызайну, тэатра, культурных даследаванняў, медыя і сумежных напрамкаў.

Практычная частка накіравана на:
– фармуляванне ўласнай практыкі
– развіццё яснай і дакладнай мовы апісання сваёй працы
– працу з вуснай прэзентацыяй (кароткія фарматы)
– атрыманне зваротнай сувязі праз структураваныя практыкаванні

Вынік для ўдзельнікаў:
– разуменне, як выкарыстоўваць партфоліа стратэгічна
– арыентацыя ў магчымасцях развіцця
– здольнасць ясна гаварыць пра сваю практыку
– вызначэнне наступных канкрэтных крокаў (заяўкі, праекты, супрацоўніцтвы)

Пра спікерку:
Вольга Кліп – за тры гады ментарскай працы дапамагла амаль 200 мастакам сабраць партфоліа (CV, artist statement і біяграфія), што дало магчымасці для адукацыі, выставачнай дзейнасці, кантрактаў з агентамі, продажаў і іншых форм прафесійнай рэалізацыі.

У цэнтры яе практыкі – рэінтэграцыя мастацтва ў паўсядзённасць, зніжэнне бар’ераў элітарнасці і праца з недапрадстаўленымі мастакамі, асабліва ў кантэксце культурнага выключэння.

Выпускніца ЕГУ, мастацтвазнаўца, незалежная куратарка і галерыстка з міжнародным досведам у музейнай справе, выставачных практыках і працы з мастацкімі калекцыямі. Атрымала адукацыю ў Беларусі, Літве (ЕГУ), Расіі і Францыі, у тым ліку ў École du Louvre.

З 2016 года рэалізуе незалежныя куратарскія і галерэйныя праекты, з’яўляецца заснавальніцай выставачных ініцыятыў, уключаючы «Восеньскі салон з Белгазпрамбанкам» і праект «Я Моне Я Шышкін Я Малевіч». Арганізавала дзясяткі выстаў сучасных беларускіх мастакоў і праектаў мадэрнісцкага мастацтва ў Беларусі і ЕС.

Міжнародны досвед уключае працу ў Італіі, Францыі і Польшчы (стыпендыя Міністэрства культуры Польшчы, куратарская праца ў Цэнтры сучаснага мастацтва «Лазня»).

Рэгістрацыя абавязковая: https://forms.gle/pVMLsDPNLeRUm56F8

 

Назад