Еўрапейскі камісар па пытаннях пашырэння ЕС Марта Кос выказала падтрымку ЕГУ

Еўрапейскі камісар па пытаннях пашырэння ЕС Марта Кос паведаміла ў сацыяльнай сетцы X:

«Беларусь аб’яўляе ўніверсітэт “экстрэмісцкім” за тое, што ён выхоўвае свабодна думаючых людзей і развівае крытычнае мысленне.

Пераслед Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта з’яўляецца відавочнай спробай запалохаць беларускіх студэнтаў, акадэмічную супольнасць і ўсіх, хто верыць у дэмакратычную будучыню Беларусі.

Падтрымка ЕС ужо дапамагла сотням беларусаў атрымаць доступ да адукацыі. Мы працягнем аказваць дапамогу тым, хто супрацьстаіць спробам пазбавіць іх будучага права голасу».

Спасылка на крыніцу: https://x.com/MartaKosEU/status/2046122564792025231

Назад