Вярхоўны суд Беларусі прызнаў Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт «экстрэмісцкай арганізацыяй»

14 красавіка 2026 года Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь вынес рашэнне аб прызнанні Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, зарэгістраванага ў Літве, разам з яго структурнымі
падраздзяленнямі экстрэмісцкай арганізацыяй і аб забароне яго дзейнасці, а таксама выкарыстання яго сімволікі і атрыбутыкі на тэрыторыі Беларусі.

ЕГУ — гэта міжнародная акадэмічная супольнасць студэнтаў, выкладчыкаў і даследчыкаў, аб’яднаных каштоўнасцямі адкрытага дыялогу, ведаў і свабоды слова. Універсітэт працягвае
сваю дзейнасць у адпаведнасці з гэтымі прынцыпамі і застаецца прасторай для адукацыі і развіцця.

Назад