Цырымонія адкрыцця новага навучальнага года 2025/2026

1 кастрычніка ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце мы разам адзначылі пачатак 2025/26 навучальнага года!

На цырымоніі сабраліся студэнты, выкладчыкі, паслы, паважаныя госці, партнёры і сябры ЕГУ — усе, хто стварае нашу натхняльную супольнасць.

Рэктар д-р Вілюс Шадаускас прывітаў першакурснікаў і пажадаў ім яркіх ідэй, упэўненасці і цікавых адкрыццяў на шляху да ведаў.

Пасля афіцыйнай часткі — традыцыйны торт, усмешкі і жывыя размовы ў цёплай, сяброўскай атмасферы. Віншуем усіх студэнтаў і выкладчыкаў!

Назад