Рэктар ЕГУ Вілюс Шадаўскас пра новы навучальны год, выклікі і будучыню ўніверсітэта

Рэктар Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта д-р Вілюс Шадаўскас стаў госцем праграмы “Nauja diena” на тэлеканале “Lietuvos ryto televizija”.

Падчас інтэрв’ю рэктар распавёў пра падрыхтоўку ЕГУ да новага навучальнага года, вынікі прыёмнай кампаніі і ўсё больш міжнародную студэнцкую супольнасць універсітэта. Таксама ён закрануў выклікі, з якімі студэнты і выкладчыкі ЕГУ сутыкнуліся ў выніку дзеянняў беларускага рэжыму ў дачыненні да ўніверсітэта.

Асобнай тэмай размовы сталі будучыня ЕГУ і яго інстытуцыйная ідэнтычнасць. Вілюс Шадаўскас падкрэсліў важнасць далейшай інтэграцыі ў прастору вышэйшай адукацыі Літвы, развіцця міжнароднай акадэмічнай супольнасці і захавання больш шырокай місіі ўніверсітэта ў рэгіёне.

«Мая адказнасць — перад студэнтам: што неабходна студэнту сёння, каб стаць паўнавартасным членам грамадства», — адзначыў рэктар.

Глядзіце поўнае інтэрв’ю з рэктарам ЕГУ Вілюсам Шадаўскасам па спасылцы:

Назад