Міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга: “Нікому яшчэ ніколі не ўдавалася па-сапраўднаму заступіць шлях да ведаў”

Міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга заявіў, што беларускія ўлады аб’явілі Еўрапейскі гуманітарны універсітэт у Вільні “экстрэмісцкай арганізацыяй”, назваўшы гэта чарговым крокам рэжыму Аляксандра Лукашэнкі супраць уласных грамадзян.

Паводле слоў Сібігі, універсітэт дае беларускай моладзі магчымасць атрымаць адукацыю, свабодную ад прапаганды. Ён падкрэсліў, што дзеянні беларускіх уладаў накіраваныя на ўтрыманне маладога пакалення ў “савецкай арбіце” і пазбаўленне яго еўрапейскай будучыні.

Падрабязней: https://x.com/andrii_sybiha/status/2044475048749117816

Назад