Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт атрымлівае падтрымку ад замежных міністэрстваў і ведамстваў

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ) атрымлівае пастаянную падтрымку ад замежных устаноў у адказ на дзеянні беларускай дзяржавы ў дачыненні да акадэмічнай свабоды і грамадзянскай супольнасці.

Міністэрства замежных спраў Швецыі выказала падтрымку ўніверсітэту:

«Швецыя глыбока занепакоеная тым, што Вярхоўны суд Беларусі абвясціў Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт у Вільні «экстрэмісцкай арганізацыяй». Гэта напад на акадэмічную свабоду, магчымасці беларускай моладзі і на Літву. Швецыя з’яўляецца даўнім партнёрам»/ X

Швецыя, як даўні прыхільнік ЕГУ, выказвае сваю салідарнасць з універсітэтам, яго выкладчыкамі і студэнтамі, тым самым падкрэсліваючы важнасць місіі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта і рашучасць яго супольнасці адстойваць акадэмічныя каштоўнасці і забяспечваць бяспечную прастору для свабоды думкі і вучобы.

Супольнасць ЕГУ дзякуе Міністэрству замежных спраў Швецыі за выяўленую падтрымку і салідарнасць.

Назад