
Асаблівая ўвага была нададзена ўмацаванню ролію ЕГУ як пасрэдніка паміж студэнтамі і працадаўцамі. У ходзе дыскусіі была падкрэслена важнасць абднаўлення навучальных праграм з мэтай лепшагай адпаведнасці патрабаванням сучаснага рынку працы. Таксама абмяркоўваліся магчымасці праходжання студэнтамі практыкі і пашырэнне сеткі сацыяльных партнёраў, уключаючы бізнес-арганізацыі.
Падчас сустрэчы былі ўзгоднены асноўныя напрамкі ўзаемнага супрацоўніцтва, уключаючы пашырэнне магчымасцяў для праходжання практыкі і ўмацаваннея далейшых кар’ерных перспектыў студэнтаў у Літве.
Варта адзначыць, што Літоўская палата прамысловасці, гандлю і рамёстваў аб’ядноўвае каля 2000 членаў — буйныя, сярэднія і малыя прадпрыемствы, а таксама асацыяцыі. Арганізацыя таксама з’яўляецца заснавальнікам і членам такіх інстытуцый, як Віленскі камерцыйны арбітражны суд, Baltic Management Institute, GS1 Lithuania і Нацыянальнае агенцтва рэгіянальнага развіцця.
Акрамя таго, Літоўская палата прамысловасці, гандлю і рамёстваў з’яўляецца заснавальнікам і каардынатарам Літоўскай сеткі дзелавых жанчын. Мэты гэтай сеткі — садзейнічанне развіццю жаночага прадпрымальніцтва, дапамога ў пачатку бізнесу, падтрымка ініцыятыў па развіццію бізнесу, а таксама стварэнне ўмоў для абмену досведам і інфармацыяй. Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці тут: Асацыяцыя Літоўскай палаты прамысловасці, гандлю і рамёстваў.