Цырымонія ўручэння дыпломаў 2026
22-06-2026
Дарагія выпускнікі, выкладчыкі, супрацоўнікі і сябры ЕГУ!
Шчыра запрашаем вас далучыцца да асаблівай і ўрачыстай падзеі — цырымоніі ўручэння дыпломаў нашым выпускнікам. Гэта дзень, калі мы адзначаем іх дасягненні, новыя пачынанні і смелыя мары пра будучыню.
У праграме — афіцыйная частка, цёплыя віншаванні і святочная атмасфера.
Будзем рады бачыць вас сярод гасцей гэтай важнай падзеі!
