Стыпендыі ЕГУ і партнёраў

Тып стыпендыі Колькасць стыпендый Памер выплат Перыяд выплат Каму даступная стыпендыя Крытэрыі адбору
Узровень навучання Хто можа падаць заяўку
Заахвочвальная стыпендыя* Удакладняецца штогод €1200 у месяц адзін семестр вочны і завочны бакалаўрыят, магістратура Для ўсіх студэнтаў Асаблівыя дасягненні ў сацыяльнай, грамадскай і пазаакадэмічнай дзейнасці, а таксама за актыўны ўдзел у жыцці ўніверсітэта або грамадзянскай супольнасці, якое спрыяе развіццю супольнасці
Сацыяльная стыпендыя** Удакладняецца штогод €250 у месяц ад 1 да 10 месяцаў вочны і завочны бакалаўрыят, магістратура Для ўсіх студэнтаў, акрамя грамадзян Літвы Наяўнасць фактараў, якія паказваюць на неабходнасць сацыяльнай падтрымкі
Стыпендыя
ім. В. Лабко
1 €2000 адзін год вочны і завочны бакалаўрыят Для ўсіх студэнтаў Творчая дзейнасць у галіне дызайну і фатаграфіі (партфоліё)
Стыпендыя
ім. В. Фурса
1 €2000 адзін год вочны і завочны бакалаўрыят, магістратура, PhD Для ўсіх студэнтаў Акадэмічная паспяховасць і дасягненні ў навуковай рабоце
Стыпендыя ім. Р.Юшкі 1 €2000 адзін год вочны бакалаўрыят, магістратура, PhD Для ўсіх студэнтаў Актыўнасць і дасягненні кандыдата/кандыдаткі, звязаныя з вобласцю адносін паміж Літвой і Беларуссю

*Студэнты 1 курса могуць падаць на заахвочвальную стыпендыю пасля завяршэння першага (восеньскага) семестра.

**Згодна з п. 3.4 Палажэння аб сацыяльных стыпендыях (Дадатак 12 Асноўных фінансавых правілаў), Рэктар ЕГУ можа прызначыць фінансавую дапамогу студэнтам у выключных выпадках. Памер і ўмовы прадастаўлення стыпендыі вызначаюцца індывідуальна. Калі вам неабходна такая дапамога, дашліце запыт на office@ehu.lt.

Жадаеце даведацца больш аб умовах атрымання стыпендый?
📩 Напішыце нам на: student.service@ehu.lt