Адукацыйныя праграмы
Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт рыхтуе бакалаўраў і магістраў рознага профілю па праграмах сталай (дзённай) і сталай сесійнай (завочнай) формаў навучання, а таксама прапануе шэраг курсаў дыстанцыйнага навучання (без прысуджэння ступені) у галіне гуманітарных, сацыяльных навук і мастацтваў.
Студэнты дзённай формы навучання жывуць і вучацца ў Вільні. Студэнты-завочнікі праходзяць курс навучання па месцы свайго жыхарства дыстанцыйна ў фармаце анлайн-падрыхтоўкі з магчымасцю наведвання абмежаванай колькасці вочных заняткаў.
ЕГУ чакае тых, хто жадаў бы:
- паступіць ва ўніверсітэт, каб павышаць свой адукацыйны ўзровень ва ўмовах акадэмічных свабодаў і ў дэмакратычнай атмасферы;
- атрымаць універсітэцкую адукацыю шырокага профілю ў традыцыях еўрапейскага гуманітарнага дыскурсу, якая дазваляе з лёгкасцю адаптавацца ў зменлівым свеце;
- разумець тэндэнцыі і перспектывы развіцця сучаснага грамадства і быць здольным знайсці сваё месца ў ім;
- атрымаць навыкі, што дазволяць паспяхова канкурыраваць на міжнародным рынку працы.