Хто ўваходзіць у склад Кіраўнічай рады Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта?
Наступны склад Кіраўнічай рады ЕГУ быў абраны на тры гады пачынаючы з 6 студзеня 2023 г.

Старшыня Д-р. Мантас Адомėнас
Д-р М. Адомėнас з’яўляецца выбітным грамадскім дзеячам і палітычным дзеячам з шырокім досведам працы ў акадэмічнай сферы, дзяржаўным кіраванні і міжнародных арганізацыях. Атрымаўшы класічную адукацыю ва Універсітэце Вільнюса і Кембрыджскім універсітэце, ён займаў пасаду члена Сейма Літоўскай Рэспублікі ў 2008–2020 гадах і віцэ-міністра замежных спраў Літоўскай Рэспублікі ў 2021–2023 гадах. Д-р М. Адомėнас быў адным з архітэктараў рэформы вышэйшай адукацыі Літвы ў 2009 годзе і аўтарам нацыянальнай стратэгіі ўзаемадзеяння з дыяспарай «Global Lithuania» (2010 год). Яго шырокая экспертыза ахоплівае пытанні культуры, адукацыі, навукі, замежных спраў, міграцыйнай палітыкі, нацыянальнай бяспекі, правоў чалавека і сумежныя сферы. У цяперашні час д-р М. Адомėнас займае пасаду Генеральнага сакратара Супольнасці дэмакратый — міжурадавай арганізацыі, якая аб’ядноўвае 30 дзяржаў.
Рэктар др Вілюс Шадаўскас (Літва)
Вілюс Шадаўскас атрымаў PhD ступень ва Універсітэце Вітаўтаса Вялікага. Падчас вучобы ў дактарантуры ён таксама асвоіў курс філасофіі вышэйшай адукацыі ў Каўнасскам тэхналагічным універсітэце. Мае ступень магістра гісторыі.
Вілюс Шадаўскас доўгі час быў у складзе адміністрацыі Універсітэта. Пасля прыходу ў ЕГУ у 2018 годзе займаў розныя пасады, у асноўным звязаныя з рэформамі, інавацыямі і ўдасканаленнем палітыкі ў галіне даследчай (мастацкай) дзейнасці.
Эл. пошта: office@ehu.lt
д-р Джонатан Фэнтан (ЗША)
Доктар Джонатан Ф. Фэнтан – сусветна вядомы эксперт у галіне адукацыі і правоў чалавека.
У 1982-1999 гадах доктар Фэнтан займаў пасаду прэзідэнта Новай школы сацыяльных даследаванняў (цяпер – The New School) у Нью-Ёрку. Доктар Фэнтан падтрымліваў даўнія сувязі і ўзначальваў Human Rights Watch, Security Council Report, Scholars at Risk. У 2019 годзе доктар Фэнтан завяршыў пяцігадовы тэрмін знаходжання на пасадзе прэзідэнта Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук. Доктар Фантан быў удастоены ўзнагароды EHU Doctor Honoris Causa у 2018 годзе.
У цяперашні час ён з’яўляецца старэйшым навуковым супрацоўнікам Хантэр-каледжа Гарадскога ўніверсітэта Нью-Ёрка і стыпендыятам Новай школы сацыяльных даследаванняў.
Эл. пошта: jonathanfanton@gmail.com
Рэйнхард Штут (Германія)
Спадар Райнхард Штут – нямецкі юрыст з вялікім вопытам работы ў галіне рэгіянальных, еўрапейскіх і міжнародных адносін, займаў пасаду міністра культуры і сродкаў масавай інфармацыі ва ўрадзе Гамбурга ў 2010-2011 гадах.
Раней ён займаў шэраг пасад у федэральным урадзе Германіі ад штата Гамбург і кіраваў дзейнасцю Фонду Конрада Адэнаўэра ў Аўстрыі, Чэхіі і Славакіі. Цяпер ён з’яўляецца партнёрам і генеральным мэнэджэрам HanBao Neue Energien. Штут мае дыплом юрыста Гамбургскага ўніверсітэта.
Эл. пошта: stuth@hanbao-energien.eu
Мантас Якімавічус (Літва)
Мантас Якімавічус – Дырэктар дэпартамента палітыкі ўсходняга суседства (Міністэрства замежных спраў Літвы)
Эл. пошта: urm@urm.lt