Усеагульны сход саўладальнікаў

Усеагульны сход саўладальнікаў з’яўляецца вышэйшым органам кіравання ўніверсітэтам. Усеагульны сход саўладальнікаў прымае рашэнні ў галіне фінансавай палітыкі і кіравання ўніверсітэтам. У працы Схода ўдзельнічаюць арганізацыі, якія спрыялі ўзнаўленню дзейнасці ЕГУ ў Вільні пасля яго закрыцця ў Мінску. У склад Усеагульнага сходу саўладальнікаў уваходзяць: Цэнтр даследванняў Усходняй Еўропы (Літва), Фонд імя Конрада Адэнаўэра (Германія), Стакгольмкая школа эканомікі (Швэцыя),  Фонды «Адкрытае грамадства» (ЗША), прадстаўленыя праз Фонд DDF (Ліхтэнштэйн) і Фонд Еўразія (ЗША).

Непасрэдна ў працы Схода прымаюць удзел:

Старшыня Хортан Бібі-Сэнтэр 

Прадстаўнік, былы Прэзідэнт Фонда «Еўразія»

 

 

 

Андэрс Олафсгард

Прадстаўнік Стакгольмскай школы эканомікі

 

 

 

Габрыэле Бауманн (прадстаўляе Фонд імя Конрада Адэнаўэра)

Кіраўнік беларускага бюро Фонду імя Конрада Адэнаўэра

 

 

 

 

Аіста Бертулітэ-Жыкевічэне 

Дырэктар Дэпартамента развіцця супрацоўніцтва Міністэрства замежных спраў Літоўскай Рэспублікі, прадстаўніца Цэнтра геапалітыкі і даследаванняў бяспекі