Выпускнікі ЕГУ:
- кіруюць ці працуюць у прыватных кампаніях у галіне медыцынскага і традыцыйнага турызму, вэб-распрацоўкі, графічнага дызайну, фатаграфіі, міжнароднага і касмічнага права, банкаўскіх паслуг, лагістыкі ды інш.
- працуюць журналістамі, рэдактарамі і блогерамі ў беларускіх і замежных СМІ, напрыклад, на тэлеканале «Белсат», DELFI, LRT, Citydog ды інш.
- стварылі сайты для паведамлення пра парушэнні падчас выбарчых кампаній на анлайн-мапе (electby.org).
- працуюць у беларускіх і міжнародных няўрадавых арганізацыях(напрыклад, BYWatch, EOTP, міжнародны кансорцыум «ЕўраБеларусь»); шмат хто з’яўляецца актывістам беларускай апазіцыі.
- працуюць у беларускіх і міжнародных навукова-даследчых інстытутах, універсітэтах і даследчых цэнтрах, напрыклад, у Беларускім інстытуце стратэгічных даследаванняў, Інстытуце палітычных даследаванняў «Палітычная сфера», Універсітэце Каменскага (Браціслава), Вышэйшай школе эканомікі і ўласна ў ЕГУ.
Навіны і аб’явы для выпускнікоў
Перавагі сеткі выпускнікоў ЕГУ
Асацыяцыя выпускнікоў ЕГУ дае пажыццёвае членства ўсім тым, хто навучаўся ў нашым універсітэце. Падтрымліваючы кантакты, выпускнікі рэгулярна атрымліваюць інфармацыю пра кар’ерныя магчымасці, вакансіі, адукацыйныя праграмы, гранты, кар’ерныя семінары, якія праводзяцца ў віленскім навучальным корпусе, а таксама ўдзельнічаюць у сетцы, што злучае працадаўцаў з таленавітымі выпускнікамі.
Новым крокам у гэтым кірунку стала стварэнне праграмы ментарства, у межах якой выпускнікі ЕГУ дзеляцца сваім досведам з цяперашнімі студэнтамі універсітэта.
Усе нашы выпускнікі запрашаюцца на штогадовыя сустрэчы выпускнікоў. Пачынаючы з 2012 г. ужо адбыўся шэраг сустрэч у Мінску і Вільні. Каб атрымаць інфармацыю пра наступныя мерапрыемствы, сачыце за абнаўленнямі ў суполцы на Facebook.
Ствары клуб выпускнікоў
Заклікаем нашых выпускнікоў засноўваць мясцовыя клубы выпускнікоў ЕГУ, што аб’ядноўваюць выпускнікоў-насельнікаў аднаго горада ці рэгіёна альбо тых, хто мае падобныя зацікаўленні. Клубы выпускнікоў могуць прапаноўваць уласныя праекты і падаваць заяўкі на фінансаванне ЕГУ. Дзейсныя клубы існуюць у Вільні, Віцебску, Мінску і Нью-Ёрку. Ахвотных далучыцца да клуба выпускнікоў ЕГУ ці заснаваць новы клуб просім звяртацца на адрас: alumni@ehu.lt.
Стыпендыя выпускнікоў
Стыпендыя выпускнікоў ЕГУ была заснаваная з мэтай падтрымкі актыўных студэнтаў бакалаўрскіх праграм і ўмацавання сувязяў паміж студэнтамі і выпускнікамі ЕГУ. Стыпендыя заахвочвае сацыяльную актыўнасць і можа быць прысуджаная студэнту, які прадэманстраваў выдатныя акадэмічныя дасягненні і займаецца іншымі відамі грамадскай дзейнасці.
Выпускнікі могуць скласці ахвяраванні ў фонд гэтай стыпендыі падчас вечароў сустрэчы выпускнікоў ЕГУ ці ў любы іншы час у ЕГУ (вул. Таўра, 12, Вільня).
Крытэрыі адбору
Конкурс на атрыманне Стыпендыі выпускнікоў ЕГУ зазвычай абвяшчаецца ўвосень. Прэтэндэнты на атрыманне стыпендыі павінныя даслаць наступныя дакументы на alumni@ehu.lt:
- Пацверджанне акадэмічных дасягненняў ад акадэмічнага дэпартамента ЕГУ, засведчанае подпісам Дэкана Бакалаўрскай школы, якое павінна ўтрымліваць акадэмічны рэйтынг і спіс акадэмічных дасягненняў (атрыманыя гранты, медалі, прэміі, стыпендыі, месцы, занятыя ў конкурсах, дыпломы, граматы, сертыфікаты ўдзелу). Прэтэндэнты таксама далучаюць копіі наяўных у іх дыпломаў і сертыфікатаў.
- Пералік сацыяльнай актыўнасці (пацверджаны рэкамендацыяй супрацоўнікаў Студэнцкай службы, Рады Студэнцкага прадстаўніцтва).
- Рэкамендацыя ад кіраўніка дэпартамента, дзе навучаецца прэтэндэнт.
- Рэкамендацыя прынамсі ад аднаго выпускніка ЕГУ, які ахвяраваў сродкі ў фонд гэтай стыпендыі.
Працэдура адбору
Стыпендыя прысуджаецца на падставе конкурсу ў межах сродкаў фонду Стыпендыі выпускнікоў ЕГУ.
Заяўкі разглядае Камісія па размеркаванні Стыпендыі выпускнікоў ЕГУ ў складзе Дэкана Бакалаўрскай школы, трох выпускнікоў, што ахвяравалі сродкі ў стыпендыяльны фонд, прадстаўнікоў Студэнцкай службы і Студэнцкага прадстаўніцтва. Адпаведныя крытэрам заяўкі затым выносяцца на ўсеагульнае галасаванне выпускнікоў, што ахвяравалі сродкі ў стыпендыяльны фонд. Стыпендыя прысуджаецца прэтэндэнту, які набраў большасць галасоў.