Магістарская праграма "Канцэптуальны дызайн і сучаснае мастацтва" накіравана на асваенне сучасных міждысцыплінарных практык візуальнага мастацтва і фарміраванне ў студэнтаў індывідуальнага творчага падыходу
Праграма ўключае распрацоўку мастацкіх праектаў у розных жанрах, работу з эксперыментальнымі і наватарскімі тэхнікамі, а таксама практычныя даследаванні ў міжнародным асяроддзі.
Студэнты атрымліваюць магчымасць узаемадзейнічаць з экспертамі і мастакамі з Беларусі, Літвы, Францыі, Эстоніі, Партугаліі і Ізраіля, удзельнічаць у майстар-класах і праходзіць навучанне ў рамках палявых школ у Вільнюсе, Фларэнцыі і Афінах.
Чаму варта абраць гэтую праграму?
- Міжнародны ўзровень выкладання — узаемадзеянне з мастакамі і даследчыкамі з еўрапейскіх краін і Ізраіля, знаёмства з актуальнымі трэндамі і тэхнікамі сучаснага мастацтва.
- Міждысцыплінарнасць — інтэграцыя розных форм і жанраў візуальнага мастацтва ў навучальны працэс, якая дазваляе развіваць крэатыўнасць і ўнікальную мастацкую мову.
- Гнуткасць фармату навучання — рэгулярныя заняткі ў вячэрні час і анлайн-модулі для камфортнага сумяшчэння з працай.
- Практычная скіраванасць — магчымасць рэалізацыі індывідуальных мастацкіх праектаў пад кіраўніцтвам вопытных выкладчыкаў і куратараў.
- Палявыя школы і міжнародныя праекты — выязныя візуальныя даследаванні ў вядучых культурных цэнтрах Еўропы (Вільня, Фларэнцыя, Афіны), якія садзейнічаюць пашырэнню творчага кругагляду і прафесійнага вопыту.
- Эксперыментальныя майстар-класы — асваенне наватарскіх тэхнік і падыходаў у мастацтве праз практычныя заняткі з прызнанымі спецыялістамі.
- Магчымасць удзелу ў праграмах міжнароднага абмену – праграма адкрывае доступ да міжнародных курсаў і ўдзелу ў акадэмічных абменах (Erasmus+), лекцый выкладчыкаў і экспертаў з вядучых універсітэтаў Еўропы і ЗША.
Асаблівасці праграмы
Акадэмічная ступень: магістр мастацтваў
Мова навучання: ангельскі
Нацыянальны код адукацыйнай праграмы: 6213PX001
Форма навучання: пастаянная (вочная) форма (HR), змешаны фармат
Працягласць: 2 гады (4 семестра)
Пачатак навучання: 1 кастрычніка, 2026
Кошт навучання (за семестр):
€1570 для грамадзян і асоб, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь
€2120 для грамадзян іншых краін
Стыпендыі і гранты: магчымасць 100% пакрыцця навучання. Больш інфармацыі па спасылцы
Прыём заявак пачынаецца: з 7 красавіка да 9 жніўня 2026 г.
Кар’ерныя перспектывы
Выпускнікі праграмы "Канцэптуальны дызайн і сучаснае мастацтва" становяцца запатрабаванымі спецыялістамі ў сферы мастацтва, медыя і крэатыўных індустрыі. Яны могуць будаваць паспяховую кар'еру як самастойныя мастакі ці эксперты ў галіне візуальнай культуры
Пасля завяршэння праграмы выпускнікі могуць працаваць:
- Арт-дырэктарам — распрацоўка і рэалізацыя мастацкай канцэпцыі праектаў, выставак, мерапрыемстваў.
- Медыямастаком — стварэнне інавацыйных мастацкіх работ з прымяненнем лічбавых тэхналогій і мультымедыя.
- Канцэптуальным мастаком — распрацоўка арыгінальных мастацкіх канцэпцый і праектаў у галіне сучаснага мастацтва.
- Крэатыўным дырэктарам — кіраванне творчымі працэсамі і стварэнне крэатыўных стратэгій у галіне медыя, мастацтва і рэкламы.
- Спецыялістам у арт-інстытуцыях — арганізацыя і куратарская дзейнасць у галерэях, музеях, культурных цэнтрах.
- Мастаком арт-канцэпта праекта — стварэнне і рэалізацыя мастацкай часткі культурных, сацыяльных або камерцыйных праектаў.
Акадэмічная кар’ера — магчымасць прадоўжыць навучанне ў дактарантуры (PhD) ва ўніверсітэтах Еўропы і ЗША, правядзенне даследаванняў у галіне мастацтва і візуальных даследаванняў.
Патрабаванні да абітурыентаў
Залічэнне на магістарскія праграмы праводзіцца без уступных іспытаў, на падставе матывацыйнай гутаркі і пацверджання ўзроўню англійскай мовы (B2 або вышэй)
Паступленне на магістарскія праграмы адбываецца без уступных іспытаў, на падставе матывацыйнай гутаркі і пацвярджэння валодання англійскай мовай на ўзроўні B2 або вышэй.
Калі вы не ведаеце, з чаго пачаць, азнаёмцеся з пакрокавай інструкцыяй па паступленні ў магістратуру ЕГУ.
Кантакты
Грамадская ўстанова «Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт»
Savičiaus g. 17, Vilnius, 01126 Vilniaus m. sav.
Email:
dep.humanities-arts@ehu.ltconsult@ehu.lt