Дапамога навукоўцам і студэнтам у рызыцы

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (Вільня) паслядоўна рэалізуе сваю падтрымку навукоўцаў з Беларусі і Украіны, чыя кар’ера была падарваная вайной і пераследам па палітычных матывах. У асобных выпадках у праграму могуць быць уключаны навукоўцы з Расеі.

У 2021-23 гадах падтрымку атрымалі 40 вучоных з Беларусі, на бягучы акадэмічны год (2023/24) стыпендыю ад ЕГУ атрымліваюць 18 вучоных з Беларусі, Украіны і Расіі.

Мэта праграмы – стварыць і развіць бяспечнае асяроддзе для даследаванняў у грамадствах, якія сутыкнуліся з шырокамаштабнымі рэпрэсіямі, войнамі і вымушаным перасяленнем.

Праграма разлічана на падтрымку вучоных з важкім акадэмічным вопытам і навуковымі публікацыямі.

Уладальнікі стыпендыі далучаюцца да супольнасці ЕГУ на тэрмін ад 1 да 12 месяцаў і атрымліваюць фінансавую падтрымку для працягу сваёй акадэмічнай працы, працы ў партнёрстве / пры супрацоўніцтве з даследчымі цэнтрамі і лабараторыямі, з акадэмічнымі праграмамі ўніверсітэта, калегамі з ЕГУ; знаёмяць акадэмічную супольнасць ЕГУ і партнёраў універсітэта з вынікамі сваёй працы.

Кар’ера і тэмы праектаў аплікантаў павінны адпавядаць місіі ЕГУ:

«ЕГУ – гэта студэнтаарыентаваны ўніверсітэт, які спрыяе развіццю грамадзянскай супольнасці праз свабодныя навукі і мастацтва для студэнтаў з Беларусі і рэгіёна, якім прапануецца міжнародны вопыт і высокая якасць навучання. Універсітэт арыентаваны на грамадзянска актыўных студэнтаў з Усходняй Еўропы, якія адрозніваюцца прыхільнасцю еўрапейскім каштоўнасцям і свабодным мастацтвам, а таксама насычаным жыццём на кампусе і аб’яднаннем выпускнікоў».

Прадугледжваецца, што стыпендыяты павінны знаходзіцца на перыяд стыпендыі ў Вільнюсе, але магчыма і рэалізацыя стыпендыі ў дыстанцыйным фармаце.

Заяўкі, якія ўключаюць рэзюмэ (CV) і апісанне праекта (750-1000 слоў), неабходна дасылаць на адрас belarus_ukraine@ehu.lt

Заяўкі прымаюцца і разглядаюцца па чарзе. Канчатковае рашэнне прымаецца пасля разгляду і ўзгаднення ўсіх атрыманых заявак падчас чарговага цыклу вылучэння стыпендый.

Праграма рэалізуецца ў супрацоўніцтве з некалькімі істытуцыянальнымі донарамі; глабальнай акадэмічнай супольнасцю; фондамі і ініцыятывамі, у тым ліку супольнасцю, сябрамі і выпускнікамі ЕГУ.

Рахунак для ахвяраванняў:

Грамадская ўстанова “Еўрапейскі гуманітарны універсітэт”

17 Savičiaus Str., Vilnius, Lithuania

Legal entity code: 300548028

IBAN: LT 207044090103036774

SWIFT: CBVILT2X

Bank: AB SEB bankas

Прызначэнне: Стыпендыі ЕГУ для вучоных і выкладчыкаў з Беларусі і Украіны

Грамадзянам і падатковым рэзідэнтам Літвы:
Нагадаем, што да 2 мая 2026 года да 1,2 працэнта ад выплачанага падаходнага падатку фізічных асоб за 2025 год можа быць накіравана на падтрымку ЕГУ.
Атрыманыя сродкі будуць накіраваны на пашырэнне базы сацыяльных стыпендый ЕГУ.
Як гэта зрабіць.