Праграма «Міжнароднае права і даследаванні бяспекі» заклікана даць старт вашай кар'еры і падрыхтаваць вас да таго, каб стаць высокакваліфікаваным юрыстам у сферы глабальнай бяспекі і права, якая дынамічна развіваецца.
Магістарская праграма “Міжнароднае права і даследаванні бяспекі” накіравана на падрыхтоўку юрыстаў, якія спецыялізуюцца на мірным вырашэнні міжнародных спрэчак, забеспячэнні бяспекі міждзяржаўных сувязей прававымі сродкамі, а таксама на вывучэнні пытанняў сацыяльнай адказнасці і ўстойлівага развіцця дзяржаў і міжнароднай супольнасці.
Выпускнікі праграмы прадэманструюць прыхільнасць каштоўнасцям заходняй прававой традыцыі, здольнасць укараняць прынцыпы дэмакратыі і вяршэнства права легітымнымі спосабамі і сродкамі, а таксама гатоўнасць прасоўваць ідэалы міру і бяспекі з выкарыстаннем міжнародна-прававога інструментарыя.
Асаблівасці праграмы
Акадэмічная ступень: магістр права
Мова навучання: ангельская мова
Нацыянальны код адукацыйнай праграмы: 6211KX030
Форма навучання: пастаянная сесійная (завочная)
Пачатак навучання: 1 кастрычніка, 2026 г. (восеньскі семестр)
Кошт навучання (за семестр): 1570 еўра для грамадзян і рэзідэнтаў Беларусі, 2120 еўра для замежных студэнтаў.
Стыпендыі: магчыма 100% скідка на навучанне. Больш падрабязна па спасылцы.
Прыём заявак: з 7 красавіка па 9 жніўня 2026 года.
Кар’ерныя перспектывы
Праграма “Міжнароднае права і даследаванні бяспекі” адкрывае перад выпускнікамі шырокія кар’ерныя перспектывы ў галіне міжнароднага права і бяспекі, дазваляючы эфектыўна працаваць у міжнародных арганізацыях, дзяржаўных установах, юрыдычных фірмах і няўрадавых арганізацыях, вырашаючы складаныя задачы глабальнай бяспекі, дыпламатыі і міжнароднага прававога супрацоўніцтва.
Выпускнікі праграмы могуць працаваць на такіх пазіцыях, як:
- Юрыдычны кансультант — кансультаванне ўрадаў, юрыдычных фірмаў або міжнародных арганізацый па пытаннях міжнароднага права і бяспекі.
- Праца ў дзяржаўным сектары — праца ў міністэрствах, дзяржаўных агенцтвах або дыпламатычных прадстаўніцтвах у сферах дыпламатыі, бяспекі і ўстойлівага развіцця.
- Кансалтынгавыя паслугі — прадастаўленне кансультацый у юрыдычных фірмах, якія спецыялізуюцца на міжнародным і праве бяспекі.
- Акадэмічная кар’ера — магчымасць працягнуць навучанне ў дактарантуры (PhD) па напрамку права, вядзенне даследаванняў у міжнароднай прававой сферы.
Патрабаванні да кандыдатаў
Залічэнне на магістарскія праграмы праводзіцца без уступных экзаменаў, на падставе матывацыйнага субяседавання і пацвярджэння ўзроўню англійскай мовы (B2 або вышэй).
Таксама кандыдаты павінны адпавядаць хаця б аднаму з наступных акадэмічных крытэрыяў:
- Ступень бакалаўра права;
- Ступень бакалаўра або магістра ў іншых галінах з дадатковай юрыдычнай адукацыяй універсітэцкага ўзроўню (не менш за 60 крэдытаў ECTS);
- Ступень бакалаўра або магістра ў іншых галінах з мінімум 3-гадовым досведам працы ў юрыдычнай сферы (патрабуецца дадатковая юрыдычная адукацыя мінімум на 15 крэдытаў ECTS);
- Дыплом аб вышэйшай юрыдычнай адукацыі з дадатковымі курсамі па юрыдычных дысцыплінах (не менш за 60 крэдытаў ECTS).
Юрыдычны досвед кандыдатаў ацэньваецца згодна з унутранымі правіламі ўніверсітэта. Абітурыенты без профільнай адукацыі могуць прайсці дадатковае навучанне па індывідуальным плане.
📢 Кансультацыі па паступленні |
Як паступіць у ЕГУ?Інструкцыя |
Падаць анлайн- анкетуда 24 жніўня |
| 📩 Напішыце нам: consult@ehu.lt 📞 Патэлефануйце, напішыце ў Viber, Telegram, WhatsApp: +370 (644) 96 317 ️🏛️ Сачыце за навінамі праграмы і Універсітэта ў Instagram: @edueurope_lt |