
У студэнтаў ЕГУ, якія імкнуцца да высокіх акадэмічных вынікаў, актыўна ўдзельнічаюць у жыцці ўніверсітэта або маюць патрэбу ў фінансавай падтрымцы, ёсць некалькі магчымасцяў атрымаць стыпендыю. Фінансаванне прадастаўляецца з розных крыніц: універсітэтам, які заахвочвае поспехі і ініцыятыўнасць, міжнароднымі партнёрамі ЕГУ, якія падтрымліваюць студэнтаў з асаблівымі дасягненнямі, а таксама ўрадам Літвы, які выдзяляе дапамогу абітурыентам, якія адпавядаюць устаноўленым крытэрыям.
Усе стыпендыі даюцца на конкурснай аснове і залежаць ад вынікаў навучання за семестр. Каб прыняць удзел у конкурсе, студэнту неабходна падрыхтаваць індывідуальнае партфоліё, у якім можна адлюстраваць акадэмічныя, сацыяльныя ці творчыя дасягненні, альбо прадставіць дакументы, якія пацвярджаюць падставы для пэўнай катэгорыі падтрымкі.
📢 Важна!
Адзін студэнт можа атрымліваць толькі адзін від фінансавай падтрымкі ад ЕГУ — альбо грант, альбо стыпендыю. Выключэнне зробленае толькі для тых, хто ўжо атрымлівае грант: яны могуць дадаткова прэтэндаваць на сацыяльную стыпендыю.
У гэтым годзе абітурыенты могуць падаць заяўку на наступныя стыпендыі:
| Тып стыпендыі |
Колькасць стыпендый |
Памер выплат |
Перыяд выплат |
Каму даступная стыпендыя |
Крытэрыі адбору |
| Узровень навучання |
Хто можа падаць заяўку |
| Заахвочвальная стыпендыя* |
Удакладняецца штогод |
€1200 у месяц |
адзін семестр |
вочны і завочны бакалаўрыят, магістратура |
Для ўсіх студэнтаў |
Асаблівыя дасягненні ў сацыяльнай, грамадскай і пазаакадэмічнай дзейнасці, а таксама за актыўны ўдзел у жыцці ўніверсітэта або грамадзянскай супольнасці, якое спрыяе развіццю супольнасці |
| Сацыяльная стыпендыя** |
Удакладняецца штогод |
€250 у месяц |
ад 1 да 10 месяцаў |
вочны і завочны бакалаўрыят, магістратура |
Для ўсіх студэнтаў, акрамя грамадзян Літвы |
Наяўнасць фактараў, якія паказваюць на неабходнасць сацыяльнай падтрымкі |
Стыпендыя
ім. В. Лабко |
1 |
€2000 |
адзін год |
вочны і завочны бакалаўрыят |
Для ўсіх студэнтаў |
Творчая дзейнасць у галіне дызайну і фатаграфіі (партфоліё) |
Стыпендыя
ім. В. Фурса |
1 |
€2000 |
адзін год |
вочны і завочны бакалаўрыят, магістратура, PhD |
Для ўсіх студэнтаў |
Акадэмічная паспяховасць і дасягненні ў навуковай рабоце |
| Стыпендыя ім. Р.Юшкі |
1 |
€2000 |
адзін год |
вочны бакалаўрыят, магістратура, PhD |
Для ўсіх студэнтаў |
Актыўнасць і дасягненні кандыдата/кандыдаткі, звязаныя з вобласцю адносін паміж Літвой і Беларуссю |
*Студэнты 1 курса могуць падаць на заахвочвальную стыпендыю пасля завяршэння першага (восеньскага) семестра.
**Згодна з п. 3.4 Палажэння аб сацыяльных стыпендыях (Дадатак 12 Асноўных фінансавых правілаў), Рэктар ЕГУ можа прызначыць фінансавую дапамогу студэнтам у выключных выпадках. Памер і ўмовы прадастаўлення стыпендыі вызначаюцца індывідуальна. Калі вам неабходна такая дапамога, дашліце запыт на office@ehu.lt.
Жадаеце даведацца больш аб умовах атрымання стыпендый?
📩 Напішыце нам на: consult@ehu.lt
| Тып стыпендыі |
Памер выплат |
Перыяд выплат |
Каму даступная стыпендыя |
Крытэрыі адбору |
Крыніца |
| Узровень навучання |
Хто можа падаць заяўку |
| Стыпендыя на мабільнасць* |
€606–€674 у месяц (у залежнасці ад краіны прызначэння) |
адзін або два семестры |
вочны и завочны бакалаўрыят, магістратура, PhD |
для ўсіх студэнтаў ЕГУ з відам на жыхарства ў Літве |
удзельнікі праграм абмену Erasmus+ |
Фонд падтрымкі студэнцкага абмену |
* Колькасць стыпендый вызначаецца наяўным фінансаваннем, краінай прызначэння і колькасцю студэнтаў, якія ўдзельнічаюць у праграмах мабільнасці.
Хочаце даведацца больш пра магчымасці атрымаць стыпендыю на мабільнасць?
📩 Напішыце каардынатару аддзела па працы са студэнтамі і міжнароднай мабільнасці: student.service@ehu.lt
| Тып стыпендыі |
Памер выплат |
Перыяд выплат |
Каму даступная стыпендыя |
Крытэрыі адбору |
Крыніца |
| Узровень навучання |
Хто можа падаць заяўку |
| Падтрымка студэнтаў з асаблівымі патрэбамі* |
€160 у месяц |
увесь перыяд навучання |
вочны бакалаўрыят, магістратура, PhD |
пастаянныя жыхары Літвы |
наяўнасць фактараў, якія сведчаць пра неабходнасць падтрымкі |
Дзяржаўны фонд адукацыі |
| Стыпендыя на навучанне ў магістратуры* |
Памер стыпендыі адпавядае нарматыўнай цане навучання, зацверджанай дзяржавай па адпаведным кірунку |
увесь перыяд навучання |
магістратура |
1) студэнты, якія ўпершыню паступаюць у магістратуру;
2) грамадзяне Літвы;
3) літоўцы, якія атрымалі адукацыю за мяжой;
4) грамадзяне краін ЕС і Еўрапейскай асацыяцыі свабоднага гандлю, якія працуюць і/або маюць права на пастаяннае або часовае пражыванне ў Літоўскай Рэспубліцы, а таксама члены іх сем’яў;
5) грамадзяне іншых замежных дзяржаў і асобы без грамадзянства, якія маюць права на пастаяннае пражыванне ў Літоўскай Рэспубліцы;
6) іншыя замежнікі і асобы без грамадзянства, якія атрымалі сярэднюю адукацыю па літоўскай праграме і маюць права на пастаяннае або часовае пражыванне ў Літоўскай Рэспубліцы |
Стыпендыя можа быць прызначана студэнтам з найлепшымі конкурснымі баламі з улікам колькасці стыпендый, выдзеленых дзяржавай універсітэту. Стыпендыя прызначаецца студэнтам першага курса магістратуры, адабраным на конкурснай аснове. Пасля падпісання пагаднення неабходна падаць анлайн-заяўку ў сістэму Дзяржаўнага вучэбнага фонду да 5 верасня. Больш падрабязная інфармацыя даступная па спасылцы (LT). |
Фонд падтрымкі адукацыйных абменаў |
| Стыпендыя для літоўскай дыяспары* |
ад €232 да €319 у месяц |
адзін год |
вочный бакалаўрыяту, магістратура |
дзеці прадстаўнікоў літоўскай дыяспары і асоб літоўскага паходжання |
падрабязная інфармацыя па спасылцы |
Дзяржаўны фонд адукацыі |
* На гэтыя стыпендыі могуць прэтэндаваць студэнты ўсіх ВНУ Літвы. Адбор ажыццяўляецца на конкурснай аснове.
Хочаце даведацца больш пра магчымасці атрымання стыпендыі ад урада Літвы?
📩 Напішыце каардынатару аддзела па працы са студэнтамі і міжнароднай мабільнасцю: student.service@ehu.lt