| Тып стыпендыі | Памер выплат | Перыяд выплат | Каму даступная стыпендыя | Крытэрыі адбору | Крыніца | |
|---|---|---|---|---|---|---|
| Узровень навучання | Хто можа падаць заяўку | |||||
| Падтрымка студэнтаў з асаблівымі патрэбамі* | €160 у месяц | увесь перыяд навучання | вочны бакалаўрыят, магістратура, PhD | пастаянныя жыхары Літвы | наяўнасць фактараў, якія сведчаць пра неабходнасць падтрымкі | Дзяржаўны фонд адукацыі |
| Стыпендыя на навучанне ў магістратуры* | Памер стыпендыі адпавядае нарматыўнай цане навучання, зацверджанай дзяржавай па адпаведным кірунку | увесь перыяд навучання | магістратура | 1) студэнты, якія ўпершыню паступаюць у магістратуру; 2) грамадзяне Літвы; 3) літоўцы, якія атрымалі адукацыю за мяжой; 4) грамадзяне краін ЕС і Еўрапейскай асацыяцыі свабоднага гандлю, якія працуюць і/або маюць права на пастаяннае або часовае пражыванне ў Літоўскай Рэспубліцы, а таксама члены іх сем’яў; 5) грамадзяне іншых замежных дзяржаў і асобы без грамадзянства, якія маюць права на пастаяннае пражыванне ў Літоўскай Рэспубліцы; 6) іншыя замежнікі і асобы без грамадзянства, якія атрымалі сярэднюю адукацыю па літоўскай праграме і маюць права на пастаяннае або часовае пражыванне ў Літоўскай Рэспубліцы |
Стыпендыя можа быць прызначана студэнтам з найлепшымі конкурснымі баламі з улікам колькасці стыпендый, выдзеленых дзяржавай універсітэту. Стыпендыя прызначаецца студэнтам першага курса магістратуры, адабраным на конкурснай аснове. Пасля падпісання пагаднення неабходна падаць анлайн-заяўку ў сістэму Дзяржаўнага вучэбнага фонду да 5 верасня. Больш падрабязная інфармацыя даступная па спасылцы (LT). | Фонд падтрымкі адукацыйных абменаў |
| Стыпендыя для літоўскай дыяспары* | ад €232 да €319 у месяц | адзін год | вочный бакалаўрыяту, магістратура | дзеці прадстаўнікоў літоўскай дыяспары і асоб літоўскага паходжання | падрабязная інфармацыя па спасылцы | Дзяржаўны фонд адукацыі |
* На гэтыя стыпендыі могуць прэтэндаваць студэнты ўсіх ВНУ Літвы. Адбор ажыццяўляецца на конкурснай аснове.
Хочаце даведацца больш пра магчымасці атрымання стыпендыі ад урада Літвы?
📩 Напішыце каардынатару аддзела па працы са студэнтамі і міжнароднай мабільнасцю: student.service@ehu.lt