У студэнтаў ЕГУ, якія імкнуцца да высокіх акадэмічных вынікаў, актыўна ўдзельнічаюць у жыцці ўніверсітэта або маюць патрэбу ў фінансавай падтрымцы, ёсць некалькі магчымасцяў атрымаць стыпендыю. Фінансаванне прадастаўляецца з розных крыніц: універсітэтам, які заахвочвае поспехі і ініцыятыўнасць, міжнароднымі партнёрамі ЕГУ, якія падтрымліваюць студэнтаў з асаблівымі дасягненнямі, а таксама ўрадам Літвы, які выдзяляе дапамогу абітурыентам, якія адпавядаюць устаноўленым крытэрыям.

 

Усе стыпендыі даюцца на конкурснай аснове і залежаць ад вынікаў навучання за семестр. Каб прыняць удзел у конкурсе, студэнту неабходна падрыхтаваць індывідуальнае партфоліё, у якім можна адлюстраваць акадэмічныя, сацыяльныя ці творчыя дасягненні, альбо прадставіць дакументы, якія пацвярджаюць падставы для пэўнай катэгорыі падтрымкі.

📢 Важна!

Адзін студэнт можа атрымліваць толькі адзін від фінансавай падтрымкі ад ЕГУ — альбо грант, альбо стыпендыю. Выключэнне зробленае толькі для тых, хто ўжо атрымлівае грант: яны могуць дадаткова прэтэндаваць на сацыяльную стыпендыю.

У гэтым годзе абітурыенты могуць падаць заяўку на наступныя стыпендыі: