Запрашаем да ўдзелу ў канферэнцыі «Фінансавая палітыка: тэарэтычныя і практычныя аспекты прававой навукі»
05-04-2023
Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт з’яўляецца партнёрам V Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі па фінансавай палітыцы, якая пройдзе 6 красавіка 2023 г. у Ірпені. У цэнтры ўвагі канферэнцыі будуць пытанні тэарэтычных і практычных аспектаў фінансавай палітыкі ў юрыдычнай навуцы.
Праца канферэнцыі будзе складацца з такіх напрамкаў, як прававое рэгуляванне дзяржаўнай фінансавай дзейнасці, канцэптуальных падыходаў да фарміравання фінансавай палітыкі дзяржавы, прававога рэгулявання ўзаемадзеяння дзяржавы і бізнесу і многіх іншых пытанняў.
Апошні тэрмін падачы матэрыялаў на канферэнцыю – 2 красавіка 2023 г.
Рэгістрацыя, падача матэрыялаў і дадатковая інфармацыя праз гугл-форму.