Медыя і камунікацыя

Акадэмічная ступень

Бакалаўр сацыяльных навук (камунікацыя)

Тэрмін навучання

4 гады (8 семестраў) (сталая (вочная) форма)
5 гадоў (10 семестраў) (сталая сесійная (завочная) форма)

Нацыянальны код адукацыйнай праграмы

6121JX076

Апісанне праграмы

Бакалаўрская праграма «Медыя і камунікацыя» рыхтуе высокакваліфікаваных спецыялістаў у галіне журналістыкі, PR, медыяменеджменту, аўдыёвізуальнай вытворчасці, даследаванняў медыя і крэатыўных індустрый.

Мэта праграмы – падрыхтоўка спецыялістаў у сферы аўдыёвізуальных камунікацый, медыя вытворчасці, даследаванняў медыя і крэатыўнай індустрыі, якія валодаюць глыбокімі тэарэтычнымі ведамі, развітымі аналітычнымі і творчымі здольнасцямі, а таксама практычнымі навыкамі, неабходнымі для прафесійнай працы ў медыясферы. Праграма таксама арыентавана на фарміраванне кампетэнцый для правядзення даследаванняў у галіне лічбавых медыя і аўдыёвізуальнай культуры сучаснага грамадства.

Чаму варта выбраць гэтую праграму?

  • Навучанне спалучае глыбокую тэарэтычную базу, практычныя навыкі і прафесійныя кампетэнцыі, якія адпавядаюць сучасным адукацыйным стандартам і актуальным трэндам развіцця медыяіндустрыі і рынку працы на лакальным і глабальным узроўнях.
  • Навучальны працэс праходзіць на базе Медыя цэнтра ЕГУ, створанага ў партнёрстве з IREX Europe і BBC MEDIA ACTION, дзе студэнты атрымліваюць неабходныя прафесійныя навыкі па стварэнні медыя кантэнту ў розных фарматах і рэальны досвед працы.
  • Стварэнне крэатыўнага партфоліё — студэнты рэалізуюць уласныя медыяпраекты, фармуючы канкурэнтаздольнае партфоліё для кар’еры ў індустрыі.
  • Паступовая моўная адаптацыя — навучанне пачынаецца на рускай мове з інтэнсіўным вывучэннем ангельскай і паступовым пераходам на англамоўныя дысцыпліны, што забяспечвае камфортную інтэграцыю ў міжнароднае акадэмічнае асяроддзе і стварае ўмовы для прафесійнай кар’еры ў транснацыянальных бізнес-кампаніях.
  • Міжнароднае акадэмічнае асяроддзе — навучанне ў мультыкультурнай прасторы, якая садзейнічае развіццю міжкультурнай камунікацыі і прафесійных сувязей.
  • Глабальныя перспектывы — праграма дае доступ да міжнародных курсаў, акадэмічных абменаў Erasmus+ і GHEA21, а таксама лекцый вядучых экспертаў у галіне медыя і выкладчыкаў прэстыжных універсітэтаў Еўропы і ЗША.
  • Магчымасць стажыроўкі ў міжнародных кампаніях і арганізацыях, якія спецыялізуюцца на стварэнні рознага медыя кантэнту.

Вучэбны план праграмы

Праграма «Медыя і камунікацыя» прапануе два фарматы навучання, адаптаваных пад розныя адукацыйныя патрэбы студэнтаў:

Выпускнікі праграмы «Медыя і камунікацыя» валодаюць комплекснымі ведамі і практычнымі навыкамі ў сферы лічбавых камунікацый і аўдыёвізуальнай вытворчасці, журналістыкі, PR і медыяменеджменту. Гэта робіць іх запатрабаванымі спецыялістамі ў медыяіндустрыі, якая дынамічна развіваецца.

Кар’ерныя перспектывы

  • Менеджэр і прадзюсар медыя-прадуктаў — арганізацыя і прасоўванне кантэнту ў кіно, тэлебачанні, лічбавых і сацыяльных медыя.
  • Медыя-аналітык і даследчык — вывучэнне аўдыёвізуальных камунікацый, аналіз медыйных трэндаў і аўдыторыі.
  • SMM-спецыяліст — кіраванне сацыяльнымі медыя, распрацоўка digital-стратэгій і кантэнт-маркетынг.
  • Спецыяліст па трансмедыйным сторытэлінгу — стварэнне шматплатформенных гісторый і інтэрактыўнага кантэнту для сучасных медыя.
  • Журналіст і рэдактар — праца ў друкаваных, анлайн- і вяшчальных медыях, стварэнне навіннага і аналітычнага кантэнту.
  • PR-менеджэр — распрацоўка камунікацыйных стратэгій, кіраванне рэпутацыяй і ўзаемадзеянне са СМІ.
  • Спецыяліст па радыёжурналістыцы і ТБ-вытворчасці — стварэнне праграм, падкастаў, выпускаў навін і дакументальных праектаў.
  • Акадэмічная кар’ера — магчымасць прадоўжыць навучанне ў магістратурах Еўропы і ЗША па напрамках журналістыкі, медыяменеджменту, стратэгічных камунікацый, лічбавых медыя, даследаванняў культуры і візуальных мастацтваў.

Умовы паступлення

Залічэнне на праграму «Медыя і камунікацыя» ажыццяўляецца без уступных экзаменаў, на падставе матывацыйнага сумоўя.

📍 Не ведаеце, з чаго пачаць? Азнаёмцеся з пакрокавымі інструкцыямі для абітурыентаў па спасылцы.
📍 Даведайцеся больш пра кошт навучання, гранты і стыпендыі па спасылцы.


📢 Кансультацыі па паступленні

Як
паступіць
у ЕГУ?Інструкцыя
Падаць
анлайн-
анкетуда 24 жніўня
📩 Напішыце нам: consult@ehu.lt
️📞 Патэлефануйце, напішыце ў Viber, Telegram, WhatsApp: +370 (644) 96 317
️🏛️ Сачыце за навінамі праграмы і Універсітэта ў Instagram: @ehuofficial

Кантакты

recruitment@ehu.lt
questionehu
+370 5 2639650