Як мы пачалі новы навучальны год

У кастрычніку Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ) урачыста адкрыў новы навучальны год — ужо трыццаць трэці з моманту заснавання ўніверсітэта ў 1992 годзе.. За гэтыя гады ЕГУ стаў унікальнай прасторай крытычнага мыслення і творчасці, якая аб’ядноўвае студэнтаў, выкладчыкаў і выпускнікоў з усёй Усходняй Еўропы і іншых рэгіёнаў.

Сёлета да нашага супольніцтва далучыліся каля пяцісот першакурснікаў. Мы ганарымся тым, што маладыя людзі выбіраюць ЕГУ за магчымасць вучыцца ў адкрытым, міжнародным і натхняльным асяроддзі, дзе цэняцца веды, дыялог і ўзаемная павага.

Мы з радасцю вітаем новае пакаленне студэнтаў, якое будзе вучыцца, даследаваць і ствараць будучыню разам з намі.

Глядзіце сюжэт на Lrytas TV:
„Europos humanitarinis universitetas – tiltas į Vakarus jaunuoliams iš Rytų?“

Назад