Прэзідэнт Літоўскай асацыяцыі недзяржаўных вышэйшых навучальных устаноў Габія Скучайце: Аб супрацоўніцтве ў сферы прыватнай вышэйшай адукацыі

Падчас візіту ў ЕГУ Габія Скучайтэ, якая таксама займае пасаду канцлера Універсітэта Казіміраса Сіманавічуса (KSU), падкрэсліла важнасць цеснага супрацоўніцтва паміж вышэйшымі навучальнымі ўстановамі, асабліва ў галіне даследчай дзейнасці і праектных ініцыятыў. Па яе словах, агульныя акадэмічныя мэты і сінергія паміж прыватнымі ўніверсітэтамі могуць унесці значны ўклад у развіццё вышэйшай адукацыі ў Літве і ўмацаванне яе міжнароднага вымярэння.

Гаворачы аб перспектывах развіцця Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ), канцлер выказала чаканне, што ўніверсітэт трыва замацуецца ў сектары прыватнай вышэйшай адукацыі Літвы і стане актыўным удзельнікам у гэтай сферы. Яна таксама падкрэсліла, што інтэграцыя ЕГУ ў нацыянальныя сеткі можа спрыяць узмацненню міжінстытуцыянальнага дыялогу і сумеснага прадстаўніцтва ў рамках усёй сістэмы.

У якасці прэзідэнта Літоўскай асацыяцыі недзяржаўных вышэйшых навучальных устаноў (LNAMA) г-жа Скучайце афіцыйна запрасіла рэктара ЕГУ прыняць удзел у надыходзячым пасяджэнні Асацыяцыі, тым самым прадаставіўшы магчымасць удзельнічаць у абмеркаванні стратэгічных пытанняў сектара і ўносіць уклад у сумесныя ініцыятывы.

Назад