Другая міжнародная навуковая канферэнцыя “Вялікае Княства Літоўскае: адзінства ў разнастайнасці”

29-30 мая ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце адбылася другая міжнародная навуковая канферэнцыя “Вялікае Княства Літоўскае: адзінства ў разнастайнасці”.

(першая была 3-4 лістапада 2022 г. “Вялікае княства Літоўска: сучасныя беларускія даследаванні”

Ініцыятарамі правядзення канферэнцыі сталі Цэнтр беларускіх і рэгіянальных даследаванняў ЕГУ, Беларускі інстытут у Празе, супольнасць беларускіх гісторыкаў у Варшаве. 

Важным момантам стала тое, што гэта канферэнцыя аб’яднала прадстаўнікоў розных гістарыяграфічных школ, якія займаюцца вывучэннем гісторыі ВКЛ – Беларусі, Літвы і Польшчы. На дадзены момант назіраецца шмат палітычных дыскусій датычна спадчыны ВКЛ, і на гэтым вострым і палітызаваным фоне канферэнцыя стала моцным крокам для арганізацыі абмеркавання гістарычных пытанняў ва ўзважаным і прафесійным модусе. 

Таксама назіраецца цікавы зрух па пошуку новай супольнай мовы камунікацыі наўзамен расійскай і важнасці вылучэння літоўскай і беларускай моваў як нарматыўных моваў навуковай дыскусіі. Дзвюма базавымі мовамі канферэнцыі сталі беларуская і літоўская, што, натуральна, патрабавала дадатковай перакладчыцкай працы, але ёсць спадзевы, што ў будучыні агульнае разуменне моваў будзе толькі пашырацца.

Праца канферэнцыі пачалася з разгляду пытанняў этнічнай і моўнай разнастайнасці, сучаснай інтэрпрэтацыі дачыненняў між Літвой і Руссю, дзе найбольш відавочныя разыходжанні, але гэта вымагае якраз паглыблення і пашырэння дыскусіі на аснове аналізу корпуса крыніц. .

Наступныя два блокі аб’ядналі даследчыкаў, што займаюцца вывучэннем гарадской і мястэчкавай культуры, дзе адчувальны таксама зрух да шырокага выкарыстання колькасных дадзеных, што дазваляе выбудоўваць новыя гіпотэзы пра фактары ўрбанізацыі ці сацыяльнай мабільнасці . 

Надалей рэй перахапіла кола даследчыкаў, якое сфармавалася вакол Літуаністычнай камісіі, арыентаванае найперш на вывучэнне парламентарызму, дачыненняў між цэнтральнай уладай і шляхецкім палітычным народам. Гэта кола даследчыкаў лучыць гісторыкаў з трох краін, якія размаўляюць адной і той жа мовай – соймікаў і свабодных выбараў ).

Апошні блок канферэнцыі прадстаўляў вынікі супольнага даследчага праекта па вывучэнні уніяцкага ордэна базыяльнаў, дзе зноў жа заўважны зрух да апрацоўкі масіваў сацыяльна-дэмаграфічных дадзеных, што дазваляе нам таксама зірнуць па-іншаму на пытанні паходжання, распаўсюду і эвалюцыі базыяльянаў .

Канферэнцыя прадэманстравала не толькі памкненне да дыялогу і дыскусій, але і пошукі метадалагічнага абнаўлення даследавання гісторыі ВКЛ. Ёсць спадзевы, што канферэнцыя будзе мець у будучыні рэгулярны фармат.

Назад