Call for papers: міжнародная навуковая канферэнцыя «Канструкты моўнага будаўніцтва: да стагоддзя Акадэмічнай канферэнцыі 1926 года»

Цэнтр беларускіх і рэгіянальных даследаванняў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта запрашае прыняць удзел ў Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Канструкты моўнага будаўніцтва: да стагоддзя Акадэмічнай канферэнцыі 1926 года», якая адбудзецца 24–25 верасня 2026 года ў Вільні.

На пачатку ХХ ст. у выніку развалу імперый ва Усходняй і Цэнтральнай Еўропе ўзнік шэраг новых дзяржаў, якія сутыкнуліся з задачай кадыфікацыі нацыянальнай мовы. Сярод іх была і Беларусь. Першым мерапрыемствам па беларусазнаўстве міжнароднага маштаба стала «‎‎Акадэмічная канферэнцыя па рэформе беларускага правапісу і азбукі» (Мінск, 1926 год). Асноўнай мэтай канферэнцыі было абмеркаванне рэформы правапісу і азбукі. Працавалі графічная, правапісная, літаратуразнаўчая і іншыя камісіі. Было ўзнята пытанне аб пераводзе беларускай мовы на лацінку.

Канферэнцыя засведчыла набыткі і патэнцыял беларускай справы. Аднак фактычна пасля гэтай канфрэнцыі беларусізацыя пачала згортвацца, беларуская мова русіфікавацца, а нацыянальныя дзеячыі іх творы падвергліся рэпрэсіям.

Мэтай канферэнцыі «Канструкты моўнага будаўніцтва: да стагоддзя Акадэмічнай канферэнцыі 1926 года», з’яўляецца абмеркаванне не толькі ролі і значэння гэтай падзеі, але і шляхоў развіцця акадэмічнай і практычнай беларусазнаўчай гуманітарыстыкі ў 20-21 стст. 

Падчас працы канфрэнцыі мяркуцца праца па наступных тэматычных палях: 

  • Славістыка пачатку XX ст.;
  • Станаўленне новых усходне- і цэнтральна еўрапейскіх дзяржаў і праблема дзяржаўнай мовы;
  • Акадэмічная канферэнцыя 1926 года: палітычныя, навуковыя кантэксты, спадчына;
  • Беларуская мова і беларусістыка ў XX-XXI стст.; 
  • Замежная беларусістыка; 
  • Методыка выкладання беларускай і іншых моў як замежных моў у агульнасуветавым кантэксце.

Заяўка для ўдзелу ў канфрэнцыі павінна ўключаць: 

  • караткое CV (200 словаў), назва дакладу,
  • рэзюмэ (не больш за 500 словаў).

Заяўкі прымаюцца да 30 красавіка 2026 года на адрас: kanfierencyja@belarus-institute.cz

Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору заявак для ўключэння ў праграму канферэнцыі.


Назад