
📢 Падрыхтоўчыя анлайн-курсы для абітурыентаў ЕГУ
Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ) з 2015 года двойчы на год — у лістападзе і сакавіку — абвяшчае конкурс на ўдзел у бясплатных падрыхтоўчых курсах для абітурыентаў, якія плануюць паступленне на бакалаўрскія праграмы.
Восеньскія і вясновыя курсы — гэта ўнікальная магчымасць для старшакласнікаў, выпускнікоў школ, гімназій і ССНУ:
✅ Пазнаёміцца з адукацыйнымі праграмамі і студэнцкім жыццём ЕГУ.
✅ Сустрэцца з выкладчыкамі і будучымі аднакурснікамі.
✅ Атрымаць перавагі пры паступленні.
Што вас чакае?
- Серыя з 5 воркшопаў і семінараў з лепшымі выкладчыкамі ЕГУ (у восеньскім або вясновым семестры).
- Творчае заданне па заканчэнні курсу, якое дапаможа прадэманстраваць веды і гатоўнасць да навучання.
- Магчымасць структураць партфоліа абітурыента, што павялічыць шанец на атрыманне гранта.
Чаму варта прайсці падрыхтоўчы анлайн-курс?
- Даступнасць
Курс праходзіць анлайн, таму ўдзельнічаць могуць абітурыенты з любой краіны. - Знаёмства з педагогамі
Слухачы курсаў загадзя пазнаёмяцца з выкладчыкамі праграм. Змогуць праверыць цікавасць і матывацыю, праслухаўшы курс і выканаўшы тэставае заданне па спецыяльнасці. - Даведнік па прафесіі
Спецыялісты падкажуць, як падрыхтаваць партфоліё і паспяхова прайсці экзаменацыйную гутарку. - Прыярытэтнае засяленне
Тыя, хто паступіў пасля курсу, атрымліваюць права на прыярытэтнае засяленне ў інтэрнат.Зарэгіструйцеся зараз і зрабіце першы крок да паспяховай вучобы ў ЕГУ!
Як падаць заяўку?
Запоўніце анкету ўдзельніка — па спасылцы.
📢 Кансультацыі па паступленні на курсы |
Запісацца на анлайн- курсПадаць заяўку |
Як паступіць у ЕГУ?Інструкцыя |
| 📩 Напішыце нам: fyp@ehu.lt |
😊 Жадаем вам поспехаў і спадзяемся ўбачыць вас на курсах!